Гарады-пабрацімы: навіны

Навіны пабрацімаў. Вайна ва Ўкраіне паўплывала на рынак жытла ў Літве

У Клайпедзе, былым горадзе пабраціме Магілёва, колькасць здзелак куплі-продажу нерухомасці ў параўнанні з мінулым годам зменшылася амаль на 20 працэнтаў.


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


Аналітыкі Цэнтру рэгістрацыі, якія пільнуюць дынаміку аперацыяў з нерухомасцю, адзначаюць: запаволенне на рынку выкліканае геапалітычнай нявызначанасцю з-за вайны ва Украіне і, як наступства – назіраецца значнае павышэнне коштаў на тавары першай неабходнасці ды рэзкае ўзрастанне коштаў на нерухомасць.

Змяншэнне колькасці ахвотных купіць новае жытло характэрнае для ўсіх буйных гарадоў Літвы. У сталіцы краіны Вільні – здзелак куплі-продажу кватэраў паменела ў параўнанні з мінулым годам на 15 працэнтаў. У Коўна – на 18-ць, паведамляе выданне «Atvira Klaipeda».

Усяго за сёлетнія студзень-ліпень у Літве аформілі 77,5 тысяч здзелак куплі-продажу нерухомасці. Гэта на 17 працэнтаў менш, чым летась. Тады было зарэгістравана 93,6 такіх угодаў.


Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


фота з рэсурсу: delfi.lt

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024