У анлайн-рэжыме з вучнямі будуць працаваць 2843 педагогі. З іх паўтары тысячы застаюцца непасрэдна ў горадзе.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
У Мікалаеве на ўліку значацца 44118 вучняў – з іх перабываюць у горадзе амаль 10 тысяч. За мяжой – больш за 17 тысяч дзяцей.
Па словах мэра Аляксандра Сянкевіча на 31 жніўня мясцовая сістэма адукацыі мае 579 заявак на навучанне дзяцей з часова акупаваных тэрыторый.
«Яны працягваюць прыяжджаць – усіх вучняў прымем у любы час, каб кожнае дзіця атрымала ўкраінскую адукацыю» – напісаў кіраўнік гораду ў тэлеграм-канале.
Аляксандр Сянкевіч кажа, што за час вайны расійскія войскі ў Мікалаеве абстралялі 77 установаў адукацыі. Дзве з іх зруйнаваныя ўшчэнт, а ў двух часткова пабураныя карпусы.
Школы, у якіх сёлета не пачнецца навучальны год, мясцовыя ўлады кансервуюць.
«Мы стараемся зберагчы школы, каб дзеці, якія вернуцца пасля вайны, працягнулі вучобу ў іх» – адзначае Аляксандр Сянкевіч.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Цёплыя паветраныя масы рухаюцца з Цэнтральнай Еўропы на Беларусь і нясуць з сабой устойлівае цёплае…
Сёння па ўсёй Беларусі праходзіў суботнік. У Мінску Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі…
З наступленнем устойлівага пахаладання ў Магілёўскім рэгіёне, рэдакцыю раённай газеты з Глуска завалілі зваротамі нераўнадушныя…
Маёмасць медыцынскага цэнтра “Новы зрок” у Беларусі была канфіскаваная і цяпер распрадаецца па рашэнні суда.…
Рэдакцыя mogilev.media шчаслівая абвясціць, што невялікая паўза, неабходная нам для распрацоўкі мадэляў устойлівасці, завяршылася, і…
Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…