Навіны

На Магілёўшчыне ўзводзяць вялізны свінаводчы комплекс. Ягоныя фермы даўжынёю больш за футбольнае поле

Усяго на тэрыторыі комплексу, які называюць свінаводчым рэпрадуктарам, будзе 8 свінарнікаў, даўжынёю ў 168 мэтраў. Міжнародны стандарт футбольнага поля – 105 мэтраў. Эколагі занепакоеныя, што будзе з навакольным асяроддзем, калі свінарнік запрацуе.

Будуюць супер свінаводчы комплекс у Клімавіцкім раёне, побач з вёскай Гразівец, якая за пятнаццаць кіламетраў ад райцэнтру. Пляцоўка, якую зойме рэпрадуктар, памерамі ў 24 гектары. На ёй размесціцца 50 будынкаў і розных інфраструктурных аб’ектаў.

На рэалізацыю праекту выдзеленыя 70 мільёнаў рублёў, піша газета «Голас Касцюкоўшчыны». Будаўніцтва распачалося летась і працы вядуцца аўральнымі тэмпамі. Задзейнічаныя 4 падрадныя арганізацыі. Абяцаюць аб’ект здаць сёлета 1 снежня. Па яго ўводзе ў раёне з’явіцца 100 новых працоўных месцаў.

belta.by

Плануецца, што свінаводчы комплекс здольны будзе гадаваць да 90 тысяч парасят, высока прадуктыўных парод. Па адкорме да 34 кілаграмаў іх аддадуць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Сосны».

«Аб’ект маштабны і шматабяцальны і калі яго правільна выкарыстоўваць, ён стане залогам поспеху не толькі Клімавіцкага раёну, але ўсёй Магілёўскай вобласці», – адзначае старшыня Клімавіцкага райвыканкаму Міхаіл Дзямідаў.

У прыватных гутарках эколагі выказваюць занепакоенасць тым, як паўплывае праца комплексу на навакольнае асяроддзе. Яны прызнаюць, што праектам прадугледжаныя прыродаахоўныя захады, але ўпэўненасці ў тым, што яны засцерагуць ад забруджання мясцовую прыроду няма. На іхную думку такія маштабныя аб’екты наўрад ці варта ўзводзіць праз сумнеўную іх прыбытковасць. У выпадку форс-мажорных сітуацыяў кампенсаваць шкоду не ўдасца, бо ўлада прызнае хібаў, лічаць эколагі.

 

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024