Навіны

На Магілёўшчыне – зноў мора разліванае

Засталіся лічаныя дні, каб на свае вочы пабачыць нечаканую для Магілёўшчыны атмасферу марскога ўзбярэжжа. Гэты ўчастак гомельскай трасы каля вёскі Вараніно добра вядомы аўтамабілістам. Амаль кожны год пойма Дняпра падчас веснавога разводдзя запаўняецца вадой, якая часам зусім крыху не дасягае ўзроўню дарожнага палатна. Сёлетняе разводдзе заснялі на відэа і прыслалі нашаму выданню чытачы.

 

Падобны разліў карысны для экасістэмы і для гаспадаркі – пракаментаваў з’яву вядомы магілёўскі географ і былы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова Ігар Шаруха.

– У выніку затаплянняў водамі ў поймах рэк фарміруецца глыбокі алювіяльны слой глебы, што з’яўляецца ідэальнай умовай для атрымання высокіх ураджаяў. Акрамя гэтага, высокае разводдзе спрыяе зарыбленню дробных старыц і сажалак уздоўж ракі, што прыцягвае як рыбакоў, так і жывёл, якія палююць на рыбу.

Ігар Шаруха паведаміў таксама, што ўзровень Дняпра сёлета дасягнуў максімума 29 красавіка 2022 года і склаў 495 сантыметраў. Да гэтага найбольшы ўзровень у ХХІ стагоддзі быў 19 красавіка 2013 года, калі рака паднялася да ўзроўню 661 сантыметр. А калі браць усю гісторыю гідралагічных назіранняў, то выявіцца, што самы магутны пад’ем вады за апошнія 200 гадоў адбыўся 24 красавіка 1931 года, калі вада паднялася вышэй за 853 см. Тады вада пералівалася праз мост на Пушкінскім праспекце Магілёва. Гэта ўсё звязана са снежнасцю зім, насычэннем вільгаццю глеб перад усталяваннем снежнага покрыва.

Акрамя Дняпра, агромністыя разлівы на поймах беларускіх рэк вядомыя яшчэ на Сажы на Гомельшчыне і на Прыпяці, дзе могуць нават пераўзыходзіць сваімі масштабамі магілёўскае разводдзе. Але разліў пад вёскай Вараніно Быхаўскага раёна больш знакаміты дзякуючы таму, што тут праходзіць міжнародная траса, якая ў мірныя часы звязвала Санкт-Пецярбург і Адэсу.

Каб пабачыць гэтае мора разліванае пад Вараніном засталося няшмат часу – як сведчыць маніторынг ад Белгідрамета, на рэках вобласці назіраецца ўстойлівае падзенне ўзроўню вады.

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024