18 студзеня, у сераду, перад Вадохрышчам, на большай частцы тэрыторыі Магілёўскай вобласці прагназуецца воблачнае надвор’е з плюсавымі тэмпературамі.
Тэмпература ноччу -2 +3°С, удзень +2 +7°С. Але жыхары вобласці не адчуюць любаты і радасці ад гэтага падвышэння тэмпературы, ад адлігі. Будзе вельмі некамфортна – нізкія аблокі, на працягу дня ападкі – мокры снег раніцой і дождж на працягу дня.
Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. З прычыны супрацьстаяння розных барычных сістэм будзе месцамі ўзмацненне ветра. Вецер паўднёва-ўсходні хуткасцю да 10 м/с, месцамі да 11-15 м/с.
Калі ў гэты дзень мяцеліца, снег або пазёмка – быць ураджаю
Калі снег пагне сукі на дрэвах, будзе добры ўраджай, пчолы стануць добра раіцца
Мала снегу на галінах дрэў – летам ні грыбоў, ні ягад не шукай
Калі ў вадохрышчанскі вечар зоркі блішчаць і гараць, то старыя прадказвалі ўрадлівасць ягнят, тады яны казалі: “Яркі зоркі спародзяць белыя яркі”.
Калі ў гэты дзень будзе мяцеліца – тое ж самае будзе і на Масленіцу
Калі моцныя паўднёвыя вятры – будзе лета навальнічнае.
Калі раніцай ідзе снег, то ўраджай хлеба будзе добры.
На Галодную куццю быў снег – уродзіцца грэчка.
Чыстае неба ў Вадохрышчанскую ноч, быць добраму ўраджаю гароху.
Калі на небасхіле поўны месяц на Вадохрышчанскую куццю – да вялікага разліву рэк.
Калі шмат брэшуць сабакі, то будзе ў лесе шмат дзічыны і звера.
19 студзеня, чацвер, захаваецца прыкладна такое ж надвор’е, як і напярэдадні.. “Вадохрышчанскіх марозаў” не будзе. У ноч чакаецца тэмпература да -1 +4°С, днём слупок тэрмометра падымецца да +1 +6°С. На працягу дня пройдзе дождж. Вецер паўднёва-заходні хуткасцю 4-9 м/с, ноччу пры парывах да 14 м/с.
Прыметы на Вадохрышчанскі вечар, Галодную Куццю
На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі : “Трэшчы не трэшчы, прыйшлі вадахрэшчы – не к Ражству, а к Пятру”. Маўляў, большых маразоў ужо не будзе.
На Вадохрышча вельмі сцюдзёна – у жніво вельмі горача
Калі воблачнае неба, то хлеб на вясну ўрадзіцца, а яснае – чакаць неўраджайнага года.
Цеплыня, адліга, смуга, снег, іней – спрыяльныя для будучыні ўраджая: “На Вадохрышча дзень цёплы – хлеб будзе цёмны (высокі)”.
Яснае і добрае надвор’е ў дзень прадвесціць засуху і ўраджай гароху, пахмурнае і снежнае – багаты ўраджай, асабліва на грэчку; мяцеліца – пчолы добра будуць раіцца.
Калі неба паўсюль будзе пахмурнае, дык усякаму хлебу род; калі ж толькі на адным усходнім баку – добра ўродзіцца жыта; на заходняй – авёс; на паўднёвай – проса; на паўночнай – грэчка.
“На Вадохрышча снег шматкамі, завіруха – да ўраджаю, ясны дзень – да неўраджаю”.
Аблокі апоўдні – да добрай будучыні ўраджаю. Калі ноч будзе зорнай – урадзяцца гарох і ягады. “На Вадохрышча шмат зорак – чырвоных ягад будзе шмат і чарніц”.
“Хрышчэнне пад поўны месяц – быць вялікай вадзе”
“Калі ў гэты дзень палонка поўная – быць вялікаму разліву рэк”.
20 студзеня, у пятніцу, прагназуецца воблачнае надвор’е, з ападкамі і днём і ноччу – дождж. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дорогах галаледзіца. Тэмпературныя паказчыкі захаваюцца на ўзроўні 19 студзеня: ад -1 +4°С уноч да +1 +6°С у дзень. Вецер памяняе свой напрамак на паўночна-усходні, усходні. Хуткасць ветра 4-5, месцамі да 7-9 м/с. Месцамі туман.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…