За мінулыя суткі на Магілёўшчыне адбыліся некалькі пажараў. Гарэлі дамы ў Магілёўскім, Бабруйскім, Асіповіцкім раёнах, пажар у Касцюковіцкім раёне скончыўся трагедыяй. Тут у аграгарадку Белая Дуброва ратавальнікі выявілі цела пенсіянера 1954 года нараджэння. Як паведамілі родныя ахвяры і сацыяльны работнік, мужчына часта кідаў запалкі міма сметніцы. Верагодна, гэта і стала прычынай пажару – адзначае прэс-служба МНС.
У Магілёве 21-гадовы мантажнік “Будаўнічага трэста №12” атрымаў апёкі 12% цела на вытворчасці. Ён мыў рукі растваральнікам, і адначасова курыў – у выніку лёгкаўзгаральная вадкасць успыхнула на ім.
Фота: МНС
Михаил Кукобака – уроженец Бобруйска, советский диссидент и правозащитник, долгое время живущий в Москве, в…
Пятнаццаць чалавек былі затрыманыя, адну краму абвінавацілі ў незаконным збыце зброі. Міліцыя правяла рэйд па…
Пачатак праекта другой АЭС у Беларусі хочуць ажыццявіць да сярэдзіны 2025 года, хоць і з…
Адразу сем чалавек былі прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі новымі беларускімі палітзняволенымі на гэтым тыдні. Чацвёра з…
На Радуніцу часткова здымаюцца абмежаванні на наведванне Чарнобыльскай зоны адсялення і адчужэння ў Магілёўскай вобласці.…
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі ў Клімавіцкім раёне выявіў парушэнні ў працы аднаго з…