навіна дня

“Мой бывший друг спонсировал Тихановскую” – пра што пісалі магілёўцы ў беларускіх Wikileaks

Так-так, мы праглядзелі ўсе 40 000 “даносаў”, злітых Кіберпартызанамі з сайта КДБ. Адразу трэба адзначыць, што ўласна даносаў там не вельмі шмат, яны складаюць толькі нязначны працэнт ад усіх зваротаў. Але яны ёсць.

Сярод людзей, якія звярнуліся на афіцыйны сайт беларускага КДБ па электроннай пошце, магілёўцы аказаліся ледзь не самымі актыўнымі. Аднак, трэба адзначыць, што абсалютная большасць такіх зваротаў – гэта спам. Так, 9 728 аднатыпных е-мэйлаў напісаў чалавек, падпісаны як жыхар аграгарадка Гавяды Шклоўскага раёна. Агромністую хвалю лістоў падрыхтавалі таксама фанаты газеты “Вячэрні Магілёў” падчас унікальнага для Беларусі судовага разбіральніцтва над гэтым выданнем з-за гамафобскіх выказванняў. Аўтараў гэтай хвалі было ўсяго двое, і напісаныя імі звароты вымушаюць сумнявацца ў псіхалагічнай адэкватнасці. 

Зрэшты, лісты ад псіхічна неўраўнаважаных асобаў – абавязковы складнік любой перапіскі ў публічным ведамстве. Сярод жа тых тэкстаў, на якія варта звярнуць увагу, варта выдзеліць некалькі груп. Па-першае, гэта ўласна даносы, у іх класічным выглядзе. На ўсе 40 000 зваротаў, налічылася ўсяго каля 30 чалавек, чые звароты трапляюць пад гэтае вызначэнне і адносяцца да жыхароў нашага рэгіёна. 

Вось, напрыклад, зварот навучэнца аднаго з магілёўскіх ліцэяў, у якім малады чалавек даносіць на свайго “былога сябра”.

Ёсць таксама класічныя даносы на суседзяў, калегаў па працы і начальства, а таксама скаргі ад карыстальнікаў соцсетак на “няправільныя” ролікі ці абуральныя фотаздымкі, калі ў сканвордзе пад фота “зубра, сімвала Беларусі” напісана “бізон”. Але поўны корпус такіх даносаў і скаргаў мы вырашылі вынесці ў асобную публікацыю – сачыце за нашымі наступнымі матэрыяламі.

Пра што яшчэ пісалі ў КДБ – тут ёсць абгрунтаваныя скаргі ад людзей, якія сутыкнуліся з несправядлівасцю, хабарніцтвам і кумаўством на працы і ў жыцці. Такія лісты мы таксама будзем вывучаць і даваць ім асобную характарыстыку.

Ёсць звароты з просьбай аб памілаванні. Альбіна С. з горада Магілёва, напрыклад, напісала раскаянне за тое, што збірала подпісы за Бабарыку. Усё б нічога, але разам са сваім апраўданнем, яна не-не, дый данесла на іншага чалавека.

Я “на все готов” – з такімі словамі пісалі ў КДБ людзі, якія прапаноўвалі сябе ў якасці тайных агентаў у ЕС, альбо ў Беларусі. Іх імёны і адрасы, як і ўсіх астатніх мы прыбралі з публікацыі, хоць усведамляем, што праз публічнасць зліву знайсці кантакты гэтых асобаў не складзе ніякай цяжкасці.

Іншыя звароты – словы падтрымкі работнікам КДБ і праклёны ў іх адрас, крытыка ўладаў і пахвала – такія звароты дзеляцца прыкладна 50/50 і іх вельмі нязначная колькасць, па пяць-шэсць з сарака тысяч. Іх мы тут наўрадці будзем публікаваць, а засяродзімся найперш на тых матэрыялах, якія раскрываюць схаваную пакуль ад жыхароў Магілёўскага рэгіёна, але вельмі важную рэальнасць.

Сачыце за нашымі публікацыямі. 

Апошнія навіны

У магілёўскім “Светлафоры” выявілі пратэрмінаванага мяса на 420 кілаграмаў

У магазіне «Светлафор» Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з санітарна-эпідэміялагічнай службай канфіскаваў з абароту больш…

20 мая, 2024

Былую Арку Дружбы народаў у Кіеве прапанавалі ператварыць у сімвал ЛГБТ

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Антон Драбовіч заявіў, што Арку Свабоды ў Кіеве не трэба…

20 мая, 2024

Незвычайнае ДТЗ у Бабруйску – відэа

Гарадскія паблікі размясцілі відэа з наступствамі незвычайнага дарожна-транспартнага здарэння ў Бабруйску сёння, 20 траўня. “Як…

20 мая, 2024

Гібель іранскага прэзідэнта можа прывесці да беспарадкаў, ці адкрые эру тэакратычнай дынастыі – аналітык

Іранскі палітычны аглядальнік Шахрам Холдзі заяўляе на старонках Iran International, што вестка аб крушэнні верталёта…

20 мая, 2024

Бабруйскі маршрутчык пратараніў BMW на пешаходным пераходзе, чатырох чалавек шпіталізавалі

ДТЗ з удзелам запоўненай людзьмі маршруткі адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску надвячоркам 18 траўня. …

19 мая, 2024

Закладчыкам у Магілёве далі па 10, 11 гадоў узмоцненага рэжыму

Жыхары Пінска і Светлагорска былі затрыманыя ў Магілёве і асуджаныя Кастрычніцкім раённым судом.  38-гадовы пінчанін…

19 мая, 2024