Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).
Мэр Дняпра Барыс Філатаў параіў жанчынам, дзецям і пажылым людзям эвакуявацца з горада праз абвастрэнне на Данбасе. Таксама ён рэкамендаваў з’ехаць тым, хто не працуе на прадпрыемствах крытычнай інфраструктуры, перадае інтэрнэт-выданьне «Суспільне Новины»
Па словах чыноўніка камунальныя прадпрыемствы і лякарні горада пакуль працуюць як заўсёды, а запасу лекаў хопіць на некалькі месяцаў.
Сітуацыя ў Данбасе пагаршаецца, кажа ён. Цяпер праводзіцца эвакуацыя жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей.
«Па нашым абласным цэнтры цяпер шмат людзей перасоўваецца. Нам вельмі дапамагае тое, што запушчаны прамы эвакуацыйны цягнік з Пакроўска. Вялікая колькасць людзей ездзіць на асабістым транспарце і аўтобусах. Я рэкамендую ім ехаць далей, у бок Заходняй Украіны, дзе ў любым выпадку бяспечна, – адзначае Барыс Філатаў.
Рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей з хібамі развіцця аднавіў сваю працу. Спыніцца яе быў вымушаны пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх войск. Да лячэння вярнуліся блізу 40 гадаванцаў. Гэта значна меней, чым было да вайны, бо многія зʼехалі з краіны, піша інфармацыйны рэсурс «Событие».
«Важна, што цяпер наша праца дапамагае значна знізіць узровень трывогі, дае адчуванне нармальнага мірнага жыцця. І для дзяцей і дарослых», – расказвае выданню кіраўніца цэнтру Нестані Мехацішвілі.
(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).
У сацыяльныя сеткі выклалі фотаздымкі зруйнаванага расейцамі міжнароднага аэрапорту ў Мікалаеве. На іх бачна, што ад яго засталіся толькі знявечаныя бетонныя каркасы будынін. Мясцовыя жыхары, адзначаецца ў каментары да фота, звязвалі з гарадскім аэрапортам надзеі на паспяховае эканамічнае развіццё рэгіёну, чакалі зменаў да лепшага і рушэння на наперад.
Аднаўленне аэрапорту каштавала мільёны грыўняў, а цяпер яго ўжо не існуе. Суцэльныя аскепкі шкла, усё разбітае, каментуе стан аб’екта выданне «Цензор.нет».
Баі ў мікалаеўскім аэрапорце адбыліся 7 сакавіка – тады на яго тэрыторыю змаглі зайсці расейскія войскі, але ўзброеныя сілы Ўкраіны здолелі іх адтуль выбіць.
У Мікалаеве ратаваць параненых будуць лекары з ЗША. З гуманітарнай місіяй у адзін з гарадскіх шпіталяў прыбылі ўрачы з Масачусецкай бальніцы. Хірургічная брыгада будзе дзяліцца досведам і аказваць дапамогу пацыентам, цывільным і вайскоўцам, якія паступаюць ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці, апавядае ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Інше.ТВ» старшыня гарсавету Ірына Шамрай.
Габрэйскія дабрачынныя арганізацыі развозяць па паселішчах Мікалаеўскай вобласці неабходныя для жыхароў прадукты і медыкаменты. Гуманітарную дапамогу аказваюць Асацыяцыя памяці Галакосту з ЗША і фонд «Традыцыі і будучыня». Найбольш запатрабаваны ў некаторыя сёлах хлеб. Актывісты даставілі сялянам больш за 1000 буханак, гаворыцца на сайце Абʼяднанай габрэйскай грамады Ўкраіны.
Міжнародная місія «Лекары без межаў» трапілі пад расейскі абстрэл у Мікалаеве. Ніхто з чальцоў каманды не пацярпеў.
Расейцы абстралялі тэрыторыю вакол гарадскога анкалагічнага дыспансера, дзе знаходзілася брыгада з чатырох лекараў, – піша інфармацыйны рэсурс Gazeta.ua.
Выданне цытуе кіраўніка місіі Мішэля-Аліўе Лашарыт, які кажа, што «Некалькі выбухаў прагрымелі ў непасрэднай блізкасці ад нашых супрацоўнікаў, калі яны пакідалі тэрыторыю, то ўбачылі параненых і прынамсі аднаго загінулага». Паводле Лашарыта місія «Лекары без межаў» збіраецца пашыраць сваю дзейнасць у Мікалаеве.
У мясцовых шпіталях знаходзяцца 306 чалавек, якія пацярпелі ад абстрэлаў гораду расейскамі вайскоўцамі, паведамляе інтэрнэт-выданне «Суспільне Новины», спасылаючыся старшыня абласнога савету Ганну Замазееву.
(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).
Мэр Даўгаўпілса Андрэй Элксніньш лічыць, што ўвосень, ці ўзімку надыдзе эканамічны крызіс. На ягоны погляд эканамічнай стабільнасці будзе пагражаць зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, рост беспрацоўя і інфляцыя. Гэтыя праблемы стануць вынікам росту цэн на энерганосьбіты.
«Увосень, калі цэны на малако і хлеб вырастуць удвая нам давядзецца падумаць аб тым, як рэгуляваць палітыку нацэнак у сетках супермаркетаў», – цытуе старшыню Даўгаўпілскай думы выданне «Наша газета».
Старшыня праўлення харчовага канцэрну Orkla Latvija Том Дыдрыхсонс мяркуе, што праз вайну Расеі супраць Украіны цэны на прадукты ў 2023 годзе працягнуць расці. На ягоную думку вайна паўплывае на глабальны ланцужок паставак харчавання, што прывядзе да пераарыентацыі і пошуку новых рашэнняў у кожным сектары.
У кароткатэрміновай перспектыве такая сітуацыя створыць недаступнасць рознай сыравіны, рэзкае павышэнне цэн на яе і замяшанне на сусветным рынку, падае словы эксперта, выданне «Наш горад».
Том Дыдрыхсонс кажа, што Ўкраіна і Расеі былі заўважнымі пастаўшчыкамі на сусветны рынак алею, бульбы, кукурузу, пшаніцы, а таксама прыроднага гада і ўгнаенняў.
(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца порт на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).
Клайпедская арганізацыя Ліберальнага руху патрабуе ад мясцовага самакіравання і Міністэрства культуры вырашыць пытанне аб дэмантажу ў гарадскім парку скульптур усіх помнікаў ушанавання Савецкай арміі. Раней арганізацыя падтрымала заклік журналіста Андруса Тапінаса абвясціць 9 мая «Нацыянальным днём чысткі ад акупацыі» і знесці «помнікі, што праслаўляюць акупантаў».
Паводле інтэрнэт-рэсурсу Atvira Klaipėda зварот аб дэмантажу помнікаў актуалізавала вайна ва Ўкраіне, распачатая Расеяй.
Міністр замежных справаў Габрыэліус Ландсбергіс заклікаў муніцыпалітэты абгарнуць савецкія помнікі ўкраінскімі суцягамі, а побач пасеяць сланечнікі.
«Пакінутыя ў Літве савецкія помнікі ўшаноўваюць «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю» нашай краіны, як сказалі б крамлёўскія забойцы восемдзесят гадоў таму, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік зьнешнепалітычнае ведамства. – Вызвалім Літву ад вызваліцеляў. Няхай барацьба ва Украіне будзе натхненнем».
Мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляўскас у адказе на грамадзянскую ініцыятыву пытаецца, ці варта зносіць помнікі менавіта на 9 мая. На ягоны погляд мусяць быць выкананыя неабходныя працэдуры, а дэмантаж помнікаў мае разглядацца асобна ад вайсковых могілак, якія побач з ім. «Усё трэба рабіць з халодным розумам», акцэнтуе ўвагу ён.
(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару).
Балгарыя бясплатна дашле ва Ўкраіну 2000 бронекамізэлькі шаломаў для індывідуальнай абароны насельніцтва. Такое рашэнне прынятае ўрадам, піша інфармацыйнае агенцтва «Информо». Неўзабаве будзе прынятая пастанова аб аказанні фінансавай дапамогі гэтай краіне, адзначае выданне.
Тым часам перад будынкам Нацыянальнага сходу з ініцыятывы партыі «Възраждане» адбыўся пратэст супраць магчымага аказання Балгарыяй ваеннай дапамогі Украіне. Лідар партыі Кастадзін Кастадзінаў заявіў, што «Възраждане» не дазволіць краіне ўцягнуцца ў канфлікт паміж Расеяй і Украінай. Партыец запатрабаваў адправіць урад у адстаўку, паведамляе агенцтва «Информо».
300 маладых гараджанаў утварылі на плошчы Адраджэнне вялізнага голуба. Гэтак яны адправілі «усяму свету пасланне міра», інфармуе сайт мэрыі Габрава.
Ініцыяваў акцыю мясцовы маладзёжны цэнтр. Яна стала адказам на вайну ва Ўкраіне. Удзельнікі лічаць, што ваенныя канфлікты цяпер не прыймальныя і не зʼяўляюцца спосабам вырашэння канфліктаў.
(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).
Федэральная крымінальная паліцыя правяла маштабны рэйд па сетцы ваяўнічых неанацыстаў. Пад падазрэнне ў сувязях з забароненымі групоўкамі трапілі 50 грамадзян. У дачыненні да чатырох выдадзеныя ордары на арышт. Трое з іх у Айзенаху, – піша інфармацыйны рэсурс «Eisenach Online» Выданне адзначае, што ў будучыні ўлады мусяць рэагаваць больш аператыўна на ўжыванне неанацысцкімі структурамі гвалту і стварэння сетак са сваіх прыхільнікаў. «Гвалту і пагрозам трэба пакласці канец», – кажа дэпутат Бундэстагу ад Айзенаха Каці Энгель (Kati Engel).
фота: censor.net
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…