Гарады-пабрацімы: навіны

Мікалаеў трывае штодзённыя ракетныя абстрэлы, ёсць параненыя. Латвія аднавіла закуп расійскага газу, а на мяжы за паўгода выяўлена 10 мільёнаў кантрабандных беларускіх цыгарэт. У Клайпедзе знойдзена цела патанулага беларуса


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


Раніцай і ўвечары 28 ліпеня Мікалаеў двойчы зазнаў ракетны абстрэл.

Увечары ракеты пацэлілі ў прыватны сектар гораду. Параненая жанчына. Пашкоджана некалькі дамоў.

Раніцаю вайскоўцы зафіксавалі каля дзясятка ракет, якія пацэлілі ў гімназію, склады і гарадскі яхт-клуб. 

Навучальная ўстанова цалкам разбураная. Пашкоджаны будынак Дому пенсіянераў, паведамляе тэлеканал «5.ua».

static2.gazeta.ua

Паводле мэра Аляксандра Сянкевіча, у разбуранай гімназіі вучылася блізу 200 дзяцей і працавала 27 настаўнікаў. Летась былі адкрытыя два інклюзіўныя класы. Гімназію скончыў Алег Калодзій, чэмпіён Еўропы па скачках у ваду.

static2.gazeta.ua

У ноч на 27 ліпеня ў выніку расійскага абстрэлу Мікалаева атрымалі раненні чатыры чалавекі, сярод іх двое дзяцей: 14-гадовы і 12-гадовы хлопчыкі.

Пашкоджана больш за 20 прыватных жылых дамоў, 3 аўтамабілі.

static2.gazeta.ua

Пад ракетны абстрэл трапіў раён, дзе няма ваенных аб’ектаў, паведамляе выданне Rivne.media.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


Прадпрыемства Latvijas gāze аднавіла закуп газу ў Расіі. Кіраўніцтва заяўляе, што расплачваецца за яго не рублямі, а еўра.

Газ Latvijas gāze купляе не ў кампаніі «Газпром». Называць новага пастаўшчыка ў кампаніі адмаўляюцца, аргументуючы гэта камерцыйнай інфармацыяй, піша выданне «Delfi».

static.dw.com

Па ўварванні расійскіх войск ва Украіну пастаўкі газу з Расіі ў Латвію некалькі разоў перарываліся і спыняліся зусім.

З 1 студзеня 2023 году Латвія мае цалкам адмовіцца ад расійскага газу. Падтрыманыя Соймам папраўкі да Закона аб энергетыцы прадугледжваюць дыверсіфікацыю маршрутаў яго паставак і назапашванне стратэгічных аб’ёмаў для жыццядзейнасці краіны.

Амаль 10 мільёнаў кантрабандных цыгарэт у першым паўгоддзі латвійскія мытнікі выявілі на мяжы з Беларуссю. 

Калі б яны былі легальнымі, то бюджэт Латвіі папоўніўся на 1,7 мільёнаў еўра падаткаў.

grani.lv

Апошняя спроба незаконна ўвесці ў краіну 9 000 пачак цыгарэт была перадухілена на латвійска-беларускай мяжы 27 ліпеня. Паводле службы дзяржаўных даходаў, кантрабандны тавар з акцызнымі маркамі Беларусі быў выяўлены сярод торбаў з імпартнымі рэчамі, піша аб’яднаны партал Латвійскага радыё і тэлебачання «LSM.lv».


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


Цела беларуса, які патануў у моры 23 ліпеня непадалёк ад Клайпеды, знойдзена. 

Пра тое паведаміла паліцыя 28 ліпеня. 42-гадовы беларус сёлета стаў

першай ахвяра мора на пляжах Клайпеды, піша выданьне Atvira Klaipeda.

atviraklaipeda.lt

У дзень, калі адбылася трагедыя, трое беларусаў выбраліся пакупацца – паведамляў Магілёў.media. На моры былі дужыя хвалі. Выратавальнікі дваіх выцягнулі з вады, а трэці знік у моры.

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024