Навіны

Украінскі Мікалаеў скасаваў Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам (фота)

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна


Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з Магілёвам і Браславам і ў аднабаковым парадку скасоўвае Пагадненні аб пабрацімстве з імі, паведаміў мэр гораду Аляксандр Сянкевіч. Паводле яго кіраўніцтву гарвыканкамам накіраваныя адпаведныя лісты.

rbc.ua 

«Ва ўмовах, калі Беларусь не толькі падтрымлівае вайну Расіі супраць нашай краіны, але і прадстаўляе расійскім войскам сваю тэрыторыю для назапашвання ваеннай тэхнікі і абстрэлаў украінскіх гарадоў балістычнымі і крылатымі ракетамі, супрацоўніцтва паміж намі быць не можа», цытуе Аляксандра Сянкевіча інтэрнэт-выданне «Українська правда».

Мэр Мікалаева дадае, што «беларускі народ, абавязкова здабудзе незалежнасць!».

«Прыйдзе ваш час, і мы будзем будаваць новыя партнёрскія адносіны», – адзначыў ён.

29 мая ў выніку абстрэлу расійскімі войскамі Мікалаеўскай вобласці ва адзін чалавек загінуў і трое параненыя.


kor.ill.in.ua

Паводле мэра Набужска Максіма Лагадзіенкі райцэнтр 29 мая ўпершыню быў атакаваны расіянамі за час поўнамаштабнага ўварвання ва Ўкраіну, паведамляе інтэрнэт-выданне «Стоп-кор».

28 мая пад абстрэл трапілі жылыя кварталы Мікалаева. Адзін чалавек загінуў і шасцёра атрымалі раненні, паведамляе выданне «Ria-m.tv».


inshe.tv

У Мікалаеве ўводзяць харчовыя карткі. На атрыманне бясплатнага хлеба і кансерваў

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 2 чэрвеня, а выдача харчовых набораў прыпыняецца на перыяд выдачы карт харчавання (з 30 мая па 1 чэрвеня).


Габрава, Балгарія


Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.


Балгарыя не пастаўляе зброі Ўкраіне, «няўхільна» выконвае рашэнне парламенту, заяўляе намеснік міністра абароны Ёрдан Бажылаў. Ён катэгарычна зняпраўдзіў падазрэнні, што балгарскія самалёты СУ-25 пастаўленыя ва Украіну пасля рамонту ў Беларусі, перадае інтэрнэт-выданьне Informo.bg.

rus.bg

У 2020 годзе выданне паведамляла, што першыя два адрамантаваныя самалёты Су-25 у Беларусі былі дастаўлены на адну з балгарскіх авіябаз. Штурмавікі рамантавалі на авіярамонтным заводзе ў Баранавічаў.

Паводле яго рамонт летакоў у Беларусі адбыўся ўпершыню за 18 гадоў. Мадэрнізаваць тэхніку дазволіла рамачнае пагадненне і кантракт падпісаны ў 2018 годзе. Ён прадугледжваў рамонт 8 самалётаў. Два апошнія з іх меліся вярнуцца ў Балгарыю да канца лютага 2021 года. Іх мадэрнізацыя дазволіла летакам удасканаліць баявыя якасці.

 

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024