Навіны

Мікалаеў атакаваны ракетамі, ёсць пацярпелыя, разбураная інфраструктура. У Даўгаўпілсе пастанавілі дэмантаваць савецкія помнікі. У Латвіі ўзводзяць 173 кіламетровую агароджу з Беларуссю


 Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


22 чэрвеня расійскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па прамысловай інфраструктуры Мікалаева.

Паводле мера гораду Аляксандра Сянкевіча тры чалавекі атрымалі раненні, піша выданне «Факти».

fakty.com.ua

У выніку загарэлася прыватнае прадпрыемства, дзе захоўвалася нафта. Пажар застаецца не патушаным.

У пяці шматпавярховых дамах і прыватнай забудове асколкамі і выбуховымі хвалямі разбітыя вокны і дзверы.

У Мікалаеўскім заапарку паказалі леапардзеня, які нарадзіўся 8 сакавіка.

«Далёкаўсходні леапард нарадзіўся ў самыя трывожныя дні. Чыстакроўны, племянной. Адна з самых рэдкіх кошак планеты», – напісалі супрацоўнікі звярынца.

news.pn

Паводле інтэрнэт-выдання «Преступности.нет» гэты від леапарда водзіцца ў памежных раёнах Кітаю і Паўночнай Карэі. Ён вырастае да 136 см у даўжыню і вага дарослай жывёлы складае 43-50 кілаграмаў. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У дзікай прыродзе жыве прыкладна 110 асобін.


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


Пасля таго, як на мінулым тыдні набылі моц санкцыі Еўрапейскага саюзу і Літва абмежавала транзіт расійскіх тавараў у Калінінград Масква абрынулася з пагрозамі, што прыме меры ў адказ, піша інфармацыйнае агенцтва Delfi.

g1.dcdn.lt

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што да пагроз Расіі варта ставіцца сур’ёзна і збіраецца абмеркаваць сітуацыю з еўрапейскімі партнёрамі, бо, бо яна, на ягоную думку, закранае ўсю еўрапейскую Супольнасць.

Паводле яго Расія ігнаравала факт таго, што ўведзеныя ў сакавіку супраць яе санкцыі абмяжуюць транзіт грузаў у Калінінград, таму не інфармавала жыхароў анклаву пра тое, а тыя не ўсведамлялі з чым сутыкнуцца.

Пасля расійскіх пагрозаў падтрымку Літве выказалі Нямеччына і ЗША.

У Клайпедзе мясцовы гарсавет пастанавіў дэмантаваць помнікі савецкім воінам у Парку скульптур. 

Рашэнне аб за іх «спісанне» падтрымалі 18 палітыкаў, двое выказаліся супраць і двое ўстрымаліся.

atviraklaipeda.lt

Паводле інтэрнэт-выданьня «Atviraklaipeda» ў пастанове адзначаецца, што пад спісанне падпадае доўгатэрміновая матэрыяльная маёмасць, як непатрэбная для рэалізацыі муніцыпальных функцый.

Савецкія помнікі лічацца сродкамі прапаганды таталітарызму. Абеліскі якія стаяць на магілах салдат чапаць не будуць.

Дэмантаваныя скульптуры згадзіўся ўзяць парк Грутаса.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


Латвія таксама ўзводзіць агароджу на мяжы з Беларуссю. Яе з неабходнай інфраструктураю плануюць завяршыць да вясны 2023 году. Даўжыня заслоны 173 кіламетры.

Паводле інфармацыйнага агенцтва Рress на правядзенне першага этапу рэнавацыі пункту пропуску Грабнёва будзе выдаткавана амаль 900 тысяч еўра, а на пабудову а на ўзвядзенне самаго плоту – 83 мільёны еўра. Для павышэння бяспекі структурам МУС выдзеляць яшчэ каля 900 тыс. еўра.

press.lv

У жніўні 2021 года ў сувязі з абвастрэннем абстаноўкі на мяжы з Беларусь у Латвіі быў уведзены ў прыгранічных рэгіёнах рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пазней урад яго неаднаразова працягваў.

Са жніўня мінулага года ўрадам прыняты меры да ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і паскоранаму будаўніцтву патрэбнай інфраструктуры ўздоўж яе. Аднак у сувязі з тым, што частка бежанцаў з ахопленай вайной Украіны накіроўваецца ў Еўропу праз Расію і Беларусь, МУС не лічыць магчымым закрыць мяжу з гэтымі краінамі, як таго раней прасіла Украіна.

У Даўгаўпілсе трэнеры, якія не ведаюць латвійскай мовы, адхіленыя ад працы, пакуль яе не вывучаць.

Аб’яднаны навінны партал латвійскага радыё і тэлебачання, спасылаючыся на мэра гораду Андрэя Элксніньша, піша, што дзяржаўная служба якасці адукацыі ў ходзе праверак навучальных устаноў выявіла выпадкі не ведання супрацоўнікамі школы індывідуальных відаў школы дзяржаўнай мовы і запатрабавала прыняць меры.

Недастатковае валоданне мовы было ў 23 з 57 педагогаў. Трэнераў пакаралі адміністрацыйна, дырэктар падала ў адстаўку.

Як заяўляе цяпер выканаўца абавязкаў дырэктара супрацоўнікаў якія да 1 верасня не змогуць даказаць дастатковае валоданне латышскім, працадаўцу давядзецца адхіліць ад працы. На яе думку частка трэнераў зможа прайсці праверку паспяхова.


Каменскае, Украіна

Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.


Улады Каменскага бядуюць, што бюджэтнікам затрымліваюць выплаты заробкаў. Чыноўнікі вымушаныя былі звярнуцца да кіраўніцтва Дзяржаўнага казначэйства з просьбай даць рады праблеме.

Затрымкі ўзнікаюць у сістэме электронных плацяжоў Дзяржаўнай казначэйскай службы Украіны, піша выданне «Событие», спасылаючыся на намесніка мэра гораду Аляксандра Чарнышова.

Ён кажа, што нягледзячы на ​​ваеннае становішча, буйныя прадпрыемствы гораду, сярэдні і малы бізнес адлічваюць своечасова і ў поўным аб’ёме сродкі неабходныя для выплат заработнай платы, але да бюджэтнікаў яны не даходзяць.

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024