Навіны

Мікалаеў атакаваны, 4 загінулых. Літва заканадаўча забараніла імпарт расійскага газу. Балгарыя выправаджвае 70 расійскіх дыпламатаў. У Даўгаўпілсе мясцовыя беларусы адсвяткуюць купалле


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


29 чэрвеня ў выніку ракетнага абстрэлу расійскімі войскамі Мікалаева загінулі 4 чалавекі. Яшчэ пяцёра параненыя.

Паводле інфармацыйнага агенцтва “УНІАН” па гораду было выпушчана восем ракет, якія трапілі ў розныя часткі гораду. З-пад завалаў дасталі аднаго жывога. 

images.unian.net

Атакаваныя таксама паселішчы ў вобласці.

28 чэрвеня Мікалаеў і прыгарады трапілі пад масіраваны ракетны абстрэл берагавога ракетнага комплексу «Бастыён», які расійскія войскі размясцілі ў акупаванай Херсонскай вобласці.

nta.ua


Пад ударам апынуўся гарадскі стадыён, аб’ект ваеннай інфраструктуры, сацыяльныя, сельскагаспадарчыя аб’екты, паведаміла абласная ваенная адміністрацыя.

У выніку ракетнай атакі ў Ачакаве загінула тры чалавекі. У тым ліку малалетняе дзіця. Сем чалавек былі параненыя, піша выданне NTA.

Ракеты трапілі на тэрыторыю гарадскога рынку, у будынак Палацу культуры, а таксама дамы прыватнага сектару.

У некаторых раёнах адсутнічаюць вада, газ, электраэнергія і інтэрнэт.

28 чэрвеня ў Мікалаеўскай вобласці адбыўся абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй.

Паводле старшыні абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма абмен праходзіў у фармаце ад 15 да 17 чалавек. Дамоў вярнуліся 15 вайскоўцаў і адзін цывільны. Частку байцоў неадкладна шпіталізавалі.

fakty.com.ua

«Пяцёх вайскоўцаў прывезлі на машынах хуткай дапамогі – у іх траўмы, ім патрэбна лячэнне», – падае словы Віталія Кіма выданне «UNN».

Расійскаму боку вярнулі 15 вайскоўцаў.

У Мікалаеве дзеці-бежанцы стварылі тэатр лялек. На Дзень канстытуцыі паставілі невялікі спектакль «Шчаслівыя звяры».

litgazeta.com.ua

«У незалежнай Украіне творчая асоба таксама незалежная. Нават калі гэта дзіця», – піша «Українська літературна газета», спасылаючыся на паведамленне ў Фэйсбуку супрацоўніцы Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Веры Марушчак.


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


Літва заканадаўча забараніла імпарт расійскага газу, за выключэннем транзіту ў Калінінградскую вобласць.

27 чэрвеня сейм прыняў адпаведныя папраўкі да Закону аб прыродным газе, паведамляе інфармацыйная агенцтва Delfi.

g4.dcdn.lt

Згодна з новым законам газатранспартная сістэма і тэрмінал звадкаванага газу будуць даступныя толькі пастаўшчыкам з краінаў, якія не нясуць пагрозы нацыянальным інтарэсам.

У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расіі ва Ўкраіне надзвычайнае становішча ў Літве падоўжанае да сярэдзіны верасня.

Спікер Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсен заявіла, што пагроза для грамадскага спакою не зменшылася, ва Украіне расійцы ўчыняюць злачынствы супраць чалавечнасці, а іх маштабы толькі павялічваюцца.

g4.dcdn.lt

Акрамя таго, цытуе спікера інфармацыйная агенцтва Delfi, Расія ўзмацняе рыторыку пагроз дзяржавам, якія падтрымліваюць Ўкраіну.

Надзвычайнае становішча было абвешчана 24 лютага, калі Расія ўварвалася ва Ўкраіну. Яно дзейнічала да 29 чэрвеня, а цяпер падоўжана да 15 верасня.


Габрава, Балгарія

Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.


Балгарыя выправаджвае 70 расійскіх дыпламатаў.

Паводле прэм’ер-міністра Кірыла Пяткова яны выкарыстоўвалі свой статус, каб працаваць на спецслужбы і ўмешваліся ва ўнутраныя справы Балгарыі.

Шпіёнскую місію прадстаўнікоў дыпламатычнай місіі выкрылі супрацоўнікі балгарскіх спецслужбаў.

Амбасадарку Расіі ў Балгарыі Элеанору Мітрафанаву выклікалі ў Міністэрства замежных спраў і ўручылі ноту аб выдварэнні з краіны дыпламатаў. Да 3 ліпеня яны мусяць з’ехаць, паведамляе партал Informo.bg.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


З 1 ліпеня каля 3000 украінскіх бежанцаў вымушаныя будуць шукаць іншае жыллё, калі яно фінансуецца за дзяржаўныя сродкі. 

У мясцовых муніцыпалітэтаў адсутнічае фінансаванне на іх падтрымку.

Квоты на размяшчэнне бежанцаў выбраныя не толькі ў сталіцы, але ў рэгіёнах, піша інфармацыйнае агенцтва Delfi.

Латвійскі саюз самакіраванняў нагадвае, што дзяржава брала на сябе абавязкі прымаць грамадзян Украіны, якія ратаваліся ад вайны на радзіме, дэлегаваўшы выкананне гэтай задачы мясцовым уладам і мелася выдзеліць сродкі на пражыванне, харчаванне і іншую неабходную дапамогу.

Як заяўляюць у Саюзе самакіравання з боку дзяржавы не зразумелыя рашэнні па прыёме ўцекачоў і ўлада на месцах павінна быць упэўнена, што ўсе расходы будуць кампенсаваныя і не нанясуць стратаў муніцыпальнаму бюджэту.

g3.delphi.lv

Рыга без атрымання дапаможнага фінансавання з 1 ліпеня спыняе прымаць новых бежанцаў з Украіны. Пра гэта заявіў мэр сталіцы Латвіі.

У Рызе пражываюць у турыстычных лагерах 1800 бежанцаў.

Тым часам, у Даўгаўпілсе мясцовае самакіраванне нагадвае грамадзянам, якія прытулілі ўкраінскіх бежанцаў аб кампенсацыі затрат за пражыванне, нагадвае  «Наша газета».

За аднаго бежанца памер кампенсацыі складае 100 еўра і 50 еўра за кожнага наступнага.

1 ліпеня беларусы Даўгаўпілса адзначаць купалле. 

Святкаванне арганізуе мясцовы Цэнтр беларускай культуры, піша інтэрнэт-выданне D-fakti.

d-fakti.lv

У парку Дубровіца адбудзецца канцэрт калектываў народнай творчасці. Прагучаць купальскія песні. Наведнікам прапануюць патанцаваць. Для іх зладзяць майстар-класы вырабу беларускай лялькі ды выцінанкі. Праграма святкавання поўніцца шмат чым іншым.

 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024