Дабрачынны фонд “Сафія” набыў і ўсталяваў ва ўчастковай больніцы ў Княжыцах Магілёўскага раёна тры новыя сушылкі – паведамляе “Прыдняпроўская ніва”. Раней для сушкі бялізны ў лякарні карысталіся спецыяльным пакоем, куды ставілі вентылятар. Тэмпы прання і сушкі былі вельмі маруднымі, прызнаецца ў інтэрв’ю выданню загадчык лякарні Міхаіл Каралёў. Пагэтаму кіраўніцтва больніцы вырашыла звярнуцца ў дабрачынны фонд “Сафія” з просьбай пра дапамогу.
Тры новых сушыльных машыны дазваляюць цяпер завяршыць працэс сушкі бялізны для ўсёй лякарні за адзін дзень. Патрэбы ўстановы пры гэтым даволі вялікія, у дзень тут павінна высушвацца каля 80-90 кілаграмаў бялізны:
– На першым паверсе знаходзіцца неўралагічнае аддзяленне, ляжаць хворыя пасля інсульту, пацыенты з траўмамі пазваночніка, якія перамяшчаюцца на калясках. – расказаў Міхаіл Каралёў – На другім паверсе – сацыяльныя койкі, дзе хворыя атрымліваюць не толькі лячэнне, але і догляд.
Заснавальнікам дабрачыннага фонда “Сафія”, што працуе ў Беларусі з 2000 года, з’яўляецца Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Гэта найбольш буйная галіна амерыканскіх мармонаў, яе галоўная арганізацыя размяшчаецца ў Солт-Лейк-Сіці.
Фота: “Прыдняпроўская ніва”
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…