Маразы да -18°С, снег – надвор’е на Масленіцу

Маразы да -18°С, снег – надвор’е на Масленіцу

На новы рабочы тыдзень, на які прыпадае Масленіца, у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць лютаўскае, з маразамі да -18°С надвор’е, з праясненнямі зімовага неба, з ападкамі. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 17 хвілін і дасягне 10 гадзін 25 хвілін. 

У першы дзень Масленіцы, панядзелак, 20 лютага – раніцай і ўвечары да -2 0°С, удзень каля 0 -2°С. Прагназуюцца снегапады, пахмурна. Вецер у першай палове дня заходні і паўночна-заходні, хуткасцю да 8-10 м/с у другой палове дня памяняецца на паўднёвы хуткасцю да 5 м/с. На працягу сутак будзе неустойлівае геамагнітнае поле. На дарогах захаваецца галаледзіца.

Лука (народны каляндар). Прыкметы.

Калі дзьме паўдзённы вецер – да ўраджаю яравых.

Калі сонца заходзіць чырвона – да халоднага лета. Да вятроў калючых.

Аблокі плывуць высока – да добрага надвор’я. Сінія аблокі плывуць – цяпло нясуць.

У аўторак, 21 лютага, на Дзень роднай мовы, надвор’е абяцае быць пахмурным, з невялікім снегам. Раніцай тэмпература 0 -1°С, але паўночныя вятры прынясуць ужо днём паніжэнне тэмператур да -2 -3°С, да ночы да -5 -7°С, месцамі да -10°С. Хуткасць ветра 3-5 м/с, месцамі да 7-10 м/с.

Захар (народны каляндар)

Чым халаднейшы апошні тыдзень лютага, тым цяплейшы апошні тыдзень у сакавіку.

Перастае кляваць (“дзяўбсці”) рыба.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 22 лютага, маразы ўзмацняцца, пакажа свой нораў люты. Уранні ўжо слупок тэрмометра апусціцца да -10 -12°С, месцамі пры праясненнях нават і ніжэй. Удзень каля -8 -10°С, да ночы слупок тэрмометра апусціцца да -13 -15°С. Пахмурна з праясненнямі. На працягу сутак працягнуць панаваць паўночна-заходнія і паўночныя вятры хуткасцю да 3–5 м/с. Ціск высокі, таму – без ападкаў.

Нічыпар (народны каляндар)

На Нічыпара ноч цёмная – уцякае зіма.

У чацвер, 23 лютага, пры пануючых паўночных вятрах хуткасцю да 5 м/с, захаваецца марознае надвор’е: уранні слупок тэрмометра упадзе да рэкордных тыднёвых  -16  -18°С, у некаторых месцах, магчыма, і да -20°С, днем тэмпература падрасце да -8   -10°С, увечары каля -9 -11°С. Ясна, пераменна воблачна. Вецер паўднёвы і паўднёва-ўсходні, хуткасцю да 2-3 м/с. Пахмурна, без ападкаў.

Прохар (народны каляндар)

Прыйшоў Прохар ды Улас – хутка вясна ў нас.

На Прохара і зіма-зіма завохкала, а люты бушуе, але вясну чуе.

На Прохара пачынаецца паварот на вясну.

Прыйшоў Прохар – вясна зазірнула на двор.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 24 лютага, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае снежнае надвор’е з рэем на павышэнне тэмператур. Раніцай -5 -8°С. Дзённыя паўднёвыя і паўднёва-заходнія вятры хуткасцю да 5 м/с прынясуць пацяпленне і снег: днём да 0 -1°С, месцамі да -2°С, да ночы тэмпература можа падняцца да адзнакі 0 і вышэй за 0°С.

Вялесаў дзень. Валоссе. Валосы. Улас, Аўлас (народны каляндар). Сярэдзіна зімы.

Уласаў дзень — каровіна свята. Каля Уласа сем маразоў – тры да Уласа, адзін на Уласа і тры пасля Уласа.

Фота: mogilev.media