У Свеце

«Малюся, каб мы святкавалі Дзень незалежнасці Украіны!». Спявачка Сафія Ратару вярнулася на радзіму на свой юбілей

Пра тое стала вядома з допісу спявачкі ў Інстаграме. Туды яна выклала і фота, на якім сядзіць у жоўтай сукенцы з жоўта-сіняй хусткай – гэта колеры ўкраінскага сцягу.

«Прыехала ў месца сілы! Тут я нарадзілася, расла, пайшла ў школу. Тут я пачала спяваць. Родныя Маршынцы нагадалі мне, як важна не страціць пачуццё лучнасці з сваёй Зямлёй, адчуваць сувязь з тымі, хто даў табе жыццё, выхаваў і падтрымліваў у тваіх пачынаннях», – адзначыла ў допісе Сафія Ратару.

Сёння, 7 жніўня, у яе дзень народзінаў і юбілей. Сафія Ратару піша, што адзначаць яго не будзе.

«Сёння не час святкаваць юбілей, сёння я малюся, каб, як заўжды, праз пару тыдняў пасля майго Дня нараджэння, мы святкавалі Дзень Незалежнасці Украіны!» – падкрэслівае яна.

«Каб як мага хутчэй, замест паветраных трывог, у кожным доме, у кожнай сям’і, у кожным горадзе нашай цудоўнай Украіны гучалі песні пра Любоў і Свет! Ваша Сафія Ратару» – такімі пажаданнямі завершаны допіс спявачкі.

Сафія Ратару – адна з улюблёных артыстак жыхароў Савецкага Саюзу. Яе лічаць сваёй ва Ўкраіне, Малдове і нават Расіі. Перапетая ёю ўкраінскамоўная песня “Червона рута” стала хітом на ўсе часы.

Сафія Ратару поп-спявачка, танцоўшчыца, актрыса, музычны і кіна-прадзюсар, прадпрымальніца. Яе рэпертуар налічвае больш чым 500 песень на рускай, украінскай, малдаўскай, румынскай, балгарскай, сербскай, польскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай і англійскай мовах.

Апошнія навіны

В Славгороде не любят красно-зеленых флагов

Силовики, сами того не понимая, продемонстрировали свое подсознательное отношение к “госсимволике”. Один из милицейских ресурсов…

21 верасня, 2024

День без автомобиля уже скоро, а где взять велик напрокат в Могилеве?

Уже в это воскресенье, 22 сентября во всем мире отмечается День без автомобиля. Всем автолюбителям…

20 верасня, 2024

Youtube-каналу “Беларусь 4 Магілёў” заблакавалі вяшчанне ў Літве

Пасля звароту Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, відэахостынг Youtube спыніў вяшчанне на гэтую краіну…

19 верасня, 2024

Рыбныя бургеры з стафілакокам і хмелі-сунэлі з цвіллю знайшлі на Магілёўшчыне

Спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выявілі ў Магілёве і Бабруйску прадукцыю…

17 верасня, 2024

Пачалася рэстаўрацыя фасадаў былой гасцініцы “Брыстоль” у Магілёве

Пачаўся капітальны рамонт галоўнага корпуса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Пра аварыйны стан некаторых элементаў яго…

16 верасня, 2024

Дызайнерка стварыла арыгінальную кніжку-пуцевадзіцель па Магілёве

Дызайнерка Злата Цітова з Чавус рыхтавала дыпломны праект, а атрымалася свежая, атмасферная кніжка-пуцевадзіцель па Магілёве.…

16 верасня, 2024