Прэзідэнт Малдовы падпісала Закон аб інфармацыйнай бяспецы. Ён забараняе навінныя і аналітычныя праграмы краін, якія не ратыфікавалі Канвенцыю аб транспамежным тэлебачанні.
Расія не падпісала яе.
Згодна з Законам, 50 працэнтаў замежнага зместу, трансляванага тэлеканаламі, будуць належаць краінам Еўрапейскага Саюзу, ЗША і дзяржавам, што ратыфікавалі Канвенцыю, піша інфармацыйнае агенцтва «СП».
Па словах старшыні Рады па тэлебачанні і радыё Ліліяны Віцу зацверджаны закон – вымушаная мера.
Яна кажа, што вайна ва Ўкраіне змушае ўлады прымаць значна больш жорсткія меры адносна замежнай прапаганды.
Цяпер, адзначае яна, палітычныя або ваенныя перадачы з краін, якія не ратыфікавалі Канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні, уключаючы Расію, забаронены рашэннем Камісіі па надзвычайных сітуацыях.
З набыццём моцы Закону аб інфармацыйнай бяспецы гэтых медыяпрадуктаў не будзе ў эфірных сетках нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння надзвычайнага становішча.
Закон уступіць у сілу на наступным тыдні.
Пасля таго, як пачалася поўнамаштабная агрэсія Расіі супраць Украіны парламент Малдавіі аб’явіў у краіне рэжым надзвычайнага становішча. З яго ўвядзеннем Служба інфармацыі і бяспекі закрыла шэраг інтэрнэт-парталаў, а таксама забараніла дзейнасць расійскага агенцтва і радыёстанцыі «Спутник-Малдова».
Падрослая трава дала магілёўскім чыноўнікам новую нагоду для імітацыі бурлівай дзейнасці, бо цяпер можна стварыць…
“Беларусбанк” привел интересную, а главное милую и остроумную статистику, основанную на потребительских привычках детей. Специалисты…
За высоким забором Могилевской спецшколы для малолетних преступников библиотекари провели т.н. «час памяти» о женщинах-врачах…
Могилевчанин признан виновным в истязании бывшей сожительницы и неоднократном управлении автомобилем без водительских прав. Суд…
В Могилеве две сотрудницы магазина потратили на себя 10 тыс. рублей магазинной выручки. Теперь они…
На заседании кричевского райисполкома признали как наличие кадрового голода, так и отсутствие желания с ним…