Вечарам 22 чэрвеня на трасе М-8 вадзіцель турыстычнага аўтобуса Neoplan сутыкнуўся з красоверам Nissan, ад удару аўтобус з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся. У салоне знаходзіліся 50 чалавек разам з кіроўцам – практычна ўсе з Магілёва і Магілёўскага рэгіёна.
Па медыцынскую дапамогу пасля аварыі звярнуліся 17 чалавек, у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Віцебска дастаўлены 4 чалавекі, з іх адзін дзіцёнак 16 гадоў. У Віцебскую абласную бальніцу дастаўлены 7 чалавек, з іх адзін дзіцёнак 12 гадоў. Пазней у прэс-службе МУС паведамілі, што ў лякарні працягвае знаходзіцца толькі адна жанчына – жыхарка Гомеля 1978 года нараджэння.
Аўтобус з 49 турыстамі ехаў з Магілёва ў Санкт-Пецярбург. Ён належыць гомельскай фірме, кіроўца таксама жыхар Гомеля.
Фота з адкрытых крыніц
“Я стаю на тым самым пероне, дзе яшчэ не высахла кроў майго галоўнакамандуючага” – напісаў…
Магілёўскі раён у 2024 годзе стаў самым крымінальным у Беларусі. Акрамя таго, большасць самых злачынных…
Верагодна, у хуткім часе сюды пачнуць прыводзіць школьнікаў, як у музей пад адкрытым небам, і…
Купаться, не нарушая закон, во всем Осиповичском районе можно только в одном месте – на…
В Могилевской области снова «победа» – регион уверенно держится в лидерах по числу людей, живущих…
Глава МВД Иван Кубраков, находясь в Могилеве, выдал порцию контраверсийных высказываний, из которых можно понять…