Навіны

Магілёўскія каўбасы праз санкцыі цяпер даступныя толькі расіянам. А ці елі іх еўрапейцы?

У сувязі з уведзенымі санкцыямі Магілёўскаму мясакамбінату «давялося скарэктаваць структуру экспарту», прызнае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мілюцін.

У інтэрв’ю агенцтву «Белта» прамысловец адзначае, што камбінат «пераарыентаваў большую частку аб’ёмаў на Расію». Ён сцвярджае, што гандляваць з ёю выгадна, бо «расійскі рубель умацоўваецца».

Па словах Аляксандра Мілюціна за першыя чатыры месяцы году агульны аб’ём экспарту быў роўны 10,27 мільёнам даляраў ЗША. Прадукцыю мясакамбінат прадае ў Маскве, Бранску, Смаленску, а таксама вязе ў Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць. Мае намер наладзіць супрацоўніцтва з Хабараўскім краем.

На сайце прадпрыемства ў раздзеле «Навіны» не ўдалося адшукаць звестак, што раней яно прадавала сваю прадукцыю на еўрапейскім рынку. У допісах згадваецца яго ўдзел у кірмашах і выставах, што праходзілі ў краінах постсавецкай прасторы. У адным з іх адзначаецца, што мясакамбінат «удзельнічаў у дзелавой праграме» сусветнай выставы «Экспо-2020», якая праходзіла ў сакавіку 2022 году ў Дубаі.

У прэзентацыі прадпрыемства ў раздзеле «Пра нас« адзначана, што ў 2018 годзе яно стала «сертыфікацыйным экспарцёрам ялавічыны ў Кітай».

У 2019 годзе, як адзначана на сайце Магілёўскага аблвыканкаму, мясакамбінат прадставіў сваю прадукцыі на выставе ў Шанхаі.

У лютым 2021 году газета магілёўскага гарвыканкаму «Веснік Магілёва», пісала, што для мясакамбіната «першачарговая задача – насыціць унутраны рынак». На ім прадавалася 80 працэнтаў прадукцыі. 20 працэнтаў экспартавалася ў Расію, Казахстан, Узбекістан, Вʼетнам, Кітай.

фота: Белновости

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024