Беларусы сталі аднымі з лідараў спаборніцтва, у якім паўдзельнічалі прадстаўнікі шасці краін, а магілёвец Уладзімір Грамыка ўзяў срэбны медаль.
Першая адкрытая міжнародная астранамічная алімпіяда праходзіла з 26 верасня па 2 кастрычніка на базе Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.П. Агарова. Сусветная алімпіяда сабрала ў расійскім правінцыйным Саранску прадстаўнікоў толькі 6 краін. У складзе кожнай каманды было па шэсць удзельнікаў.
Спаборніцтва ўключала чатыры туры: тэарэтычны, практычны, наглядальны, тэставы і праходзіла на англійскай мове з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій узаемадзеяння.
Беларуская каманда выступіла выдатна і заваявала адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. “Срэбра” атрымаў Уладзімір Грамыка – навучэнец 11-га класа Магілёўскага абласнога ліцэя № 3 – паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Падрыхтаваў свайго вучня да перамогі настаўнік фізікі і астраноміі Аляксей Бакарэвіч.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…