Скарачэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы адзначаецца па ўсёй Беларусі, але найбольшае яно – ў Магілёўскай вобласці.
Паводле праведзенага выданнем “Позірк” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, пагалоўе буйной рагатай жывёлы у Беларусі зменшылася за год на 2,1%.
Так, па выніках студзеня-сакавіка 2025 года гэтае пагалоўе склала 4 млн 12 тыс. 241. За аналагічны перыяд 2024 года было 4 млн 97 тыс. 254. Падзенне зафіксавана ва ўсіх рэгіёнах. Горшая дынаміка ў Магілёўскай вобласці – 480.971 (508.760; -5,5%).
Далей ідуць: Гарадзенская – 677.304 (694.281; -2,4%), Гомельская – 590.124 (603.494; -2,2%), Мінская – 910.672 (924.468; -1,5%), Берасцейская – 859.337 (869.901; -1,2%), Віцебская – 493.833 (496.350; -0,5%).
Паводле даных Белстата, пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі ўпэўнена скарачаецца штогод. Напрыклад, у 2020 годзе яно налічвала 4 млн 290 тыс.,800 галоў.
Фота: pexels.com
У Мастацкім музеі імя Паўла Масленікава сёння, 2 траўня 2025 года, пачне працу выставачны праект…
На сайце дзяржзакупак з’явілася інфармацыя пра тэндэр, абвешчаны клімавіцкім прадпрыемствам “Камунальнік”. У спісе меркаваных закупак…
48-гадовы стораж прадпрыемства “Ляснянскі АГРА” стаў ахвярай пажару ва ўласнай старожцы – паведамляе МНС. Старожка…
В деревне Браково Могилевского района начался снос крупного строения, которое его владелец, Александр Набоков, называет…
“Дождж у твар” – дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі велапрабега, арганізаванага 1 траўня Магілёўскім гарвыканкамам. Аддзел спорта…
В Круглом 17-летний школьник стал фигурантом уголовного дела о мошенничестве. Подросток размещал в интернете объявления…