На ўрачыстасці ў Магілёў прыяжджала ўнучка Якуба Коласа.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Міжнароднага творчага інтэрнэт-конкурсу “#Моипесняры” прайшла ў бібліятэцы-філіяле № 6 Магілёва.
Арганізатарам конкурсу выступіла Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва разам з бібліятэчнай сістэмай расійскага Ліпецка і “Усходне-Казахстанскай абласной дзіцяча-юнацкай бібліятэкай”.
Як распавялі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса, “сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў свята стаў прыезд унучкі Якуба Коласа – Веры Данілаўны Міцкевіч, якая расказала пра жыццё і творчасць сваяка, паказала ўнікальныя здымкі з сямейнага фотаальбома Якуба Коласа і прэзентавала новую кнігу – “Табой я жыў, табой жыву…”, прысвечаную Марыі Дзмітрыеўне, жонцы народнага паэта Беларусі.
На працягу ўсяго года рабяты трох краін дасылалі працы, у якіх па-свойму павіншавалі народных пісьменнікаў Беларусі. Лепшыя з лепшых у чатырох намінацыях конкурсу былі ўзнагароджаны напярэдадні дня нараджэння Якуба Коласа.
фота: mycity.by
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…