У Азербайджане толькі з прыездам высокага лукашэнкаўскага чыноўніка афіцыйна адкрылі вытворчасць па зборцы магілёўскіх ліфтоў. Пры гэтым яе пачалі мінімум 15 гадоў таму.
Як перадае БелТА, 5 траўня 2025 года зборачная вытворчасць ліфтаў “Магілёўліфтмаш” афіцыйна адкрылася ў Азербайджане пры ўдзеле прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, які знаходзіцца там з афіцыйным візітам.
“Прэм’ер-міністру Беларусі паказалі вытворчыя магутнасці кампаніі і мадэлі ліфтаў, якія будуць збірацца ў Азербайджане. Агульная тэрыторыя вытворчасці ў Баку складае 1,2 га і ўключае два вытворчыя памяшканні па 500 кв. м і 1,8 тыс. кв. м”, – гаворыцца ў паведамленні.
Разам з тым, яшчэ у жніўні 2010 года расійскае выданне “Лифт-пресс” са спасылкай на тую ж БелТА, пісала, што Магілёўліфтмаш “у бягучым годзе паставіць у Азербайджан 120 камплектаў для зборкі ліфтавага абсталявання”.
“Пры гэтым пастаўляецца не поўны камплект для зборкі абсталявання, паколькі частка неабходных дэталяў вырабляюць у Баку. Аб’ёмы паставак абсталявання ў 2011 годзе будуць залежаць ад патрэбы азербайджанскіх партнёраў. Летась “Магілёўліфтмаш” паставіў у Азербайджан 43 ліфты. Сумесныя вытворчасці па зборцы ліфтавага абсталявання РУП” Магілёўліфтмаш ” працуюць таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане”, – гаварылася ў паведамленні.
На фота: Аляксандр Турчын
Сотрудники милиции задержали с поличным руководителя бюро снабжения одного из предприятий Могилевской области при получении…
С начала мая в Могилевском отделении БЖД введен особый режим работы из-за проблем с безопасностью.…
Касплэй па-беларуску – у процівагу бел-чырвона-беламу палотнішчу, з якім выходзяць беларусы Варшывы, прапагандысты прыдумалі яшчэ…
Драматычную гісторыю пошукаў 77-гадовага рыбака на беразе Расты расказала прэс-служба МНС. Мужчына адправіўся на рыбалку,…
Нядаўна вызваленая з лукашэнкаўскіх засценкаў былая студэнтка-выдатніца МДУ імя А.Куляшова Данута Перадня пачынае сваё жыццё…
В Горках при посадке чиновниками деревьев якобы нашли послание времен Второй Мировой войны. Создатели фейка даже не…