Навіны

Магілёў – адзіны абласны цэнтр, дзе летась паменела людзей

Магілёў стаў адзіным абласным цэнтрам ў 2024 годзе, дзе зафіксавана зніжэнне колькасці насельніцтва.

Па выніках 2024 года агульнае насельніцтва Беларусі афіцыйна зменшылася з 9 156,0 тыс. да 9 109,3 тыс.чалавек. Такія даныя месцяцца ў “Статыстычным даведніку”, выданым Белстатам. Акрамя скарачэння насельніцтва на вёсцы, ідзе яго змяншэнне таксама ў гарадах. За год колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася з 7 198, 3 млн да 7 182,7 млн чалавек.

З 13 найбуйнейшых гарадоў краіны, жыхароў стала менш у васьмі. У іх ліку адзін абласны цэнтр. Гэта – Магілёў.

Топ-13 найбуйнейшых гарадоў Беларусі па насельніцтву (па стане на 1 студзеня 2025г.)

1.Мінск 1 996,7 тыс. (на 1 студзеня 2025г.)     1 992,9 тыс. (на 1 студзеня 2024г.)

2.Гомель 501,2                                                   501,1

3.Гродна 363,7                                                   361,1

4.Віцебск 358,9                                                  358,4

5.Магілёў 352,9                                                 353,1

6.Брэст 346,1                                                     344,5

7.Бабруйск 205,5                                               207,4

8.Баранавічы 170,8                                           171,4

9.Барысаў 134,7                                                135,7

10.Пінск 124,0                                                    124,3

11.Мазыр 104,5                                                  105,2

12.Ліда 103,3                                                      103,9

13.Орша 101,7                                                    102,8

У 2017 годзе лукашэнкаўскія чыноўнікі планавалі, што ў 2025 годзе ў Магілёве будуць жыць 402 тыс. чалавек. Нават такія лічбы заклалі ў Генеральны план развіцця горада. Восем гадоў таму магіёўцаў налічвалася каля 375 тыс. чалавек.

Фота з адкрытых крыніц

Апошнія навіны

В Могилеве студентов торгового колледжа агитировали идти работать в тюрьму

В Могилевском торговом колледже прошла необычная профориентационная встреча: учащимся предложили рассмотреть карьеру в системе исполнения…

5 мая, 2025

Житель Костюковичей чуть не задушил возлюбленную за разговор по телефону не с ним

Уголовное дело за угрозу убийством из-за ревности возбудили в отношении 31-летнего жителя Костюковичей. Как пишет…

5 мая, 2025

Стыхія на Магілёўшчыне зрывала дахі, валіла дрэвы, разбівала машыны – фота

Навальніца вечарам 4 красавіка пранеслася па Магілёўшчыне з разбуральнай сілай. Найбольш пацярпеў Дрыбінскі раён, але…

5 мая, 2025

Прахалодна, воблачна, туманна – што з надвор’ем на Магілёўшчыне на гэтым тыдні

На працягу бліжэйшага тыдня ў Магілёўскай вобласці чакаецца пераважна прахалоднае надвор'е з невялікай колькасцю ападкаў.…

5 мая, 2025

Пакістанцы ўжо ў Бабруйску? Першых працоўных мігрантаў з 150 000 заўважылі ў мясцовай краме

Першыя пакістанцы з абяцаных Лукашэнкай 150 000 ужо заўважылі ў Бабруйску. Карэспандэнт мясцовага выдання Bobr.by…

4 мая, 2025

Магілёўшчына на першым месцы ў скарачэнні пагалоўя буйной рагатай жывёлы

Скарачэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы адзначаецца па ўсёй Беларусі, але найбольшае яно – ў Магілёўскай…

2 мая, 2025