Украінская дзяржаўная кампанія “Укрпошта” вырашыла выпусціць новую марку, на якой будзе намаляваны Керчанскі мост. Нагодай сталі выбух і пажар на мосце 8 кастрычніка, калі два пралёты аўтамабільнага моста абрынуліся ў ваду. Ужо аб’вешчана пра адкрыццё папярэдніх замоваў на паштовы выпуск.
Аказваецца, рыхтаваў марку мастак Юры Шапавалаў даўно. На марцы ёсць і пральная машынка, і варожая тэхніка, і кайданкі, якія Крым раздзірае з Расіяй. Чакалі толькі зручнага выпадку, каб абвясціць пра выпуск маркі. Выбух на мосце паскорыў падрыхтоўку да выпуску маркі. Кошт маркі складзе 18 грыўняў за штуку. Планавы наклад – 7 мільёнаў, паведамляюць украінскія рэсурсы.
На марцы намаляваны:
Падрыхтавалі таксама паштоўку, на якой намаляваны “бавоўна” і разарваныя кайданкі на месцы Крымскага маста, якія раней прыкоўвалі Крым да Расіі.
Нагадаем, што культавай і самай папулярнай у свеце стала марка “Укрпошты” «Русскій воєнний корабль, іді …!», якую выпусцілі ўвесну гэтага года.
Таксама украінскі банк monobank выпусціць новыя карткі ў кашальках Apple/Google Paу з выявай узарванага маста. Фота выставіў на сваёй старонцы ў Facebook сузаснавальнік банка Алег Гарахоўскі.
Горкі гумар і сарказм дапамагае ўкраінцаў перажыць цяжкія месяцы выпрабаванняў.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…