Быў падарваны грузавы аўтамабіль. Першапачаткова афіцыйныя крыніцы заяўлялі пра пажар чыгуначных цыстэрн.
“Крымская чыгунка” заявіла, што 8 кастрычніка ў 06:05 на Крымскім мосце ў Керчанскім праліве адбыўся пажар.
– Адбылося ўзгаранне паліўнай цыстэрны ў хвасце грузавога цягніка. Лакаматыў з часткай вагонаў выведзены на станцыю Керч. – паведаміў тэлеканал Крым24.
Іншыя крыніцы, у тым ліку расійскія інфармацыйныя Тэлеграм-каналы і крымскі інфармацыйны партал kerch.fm паведамляюць пра выбух на мосце – са словаў відавочцаў.
На фота, размешчаных у тым ліку на афіцыйным акаўнце “Крымскай чыгункі” ў соцстцы ВКонтакце бачна, што значная частка пралётаў аўтамабільнага адгалінавання маста абрынутыя.
“Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты, рыхтуецца запуск паромнай пераправы праз праліў” – гаворыцца ў паведамленні “Крымскай чыгункі”.
Украінскі бок афіцыйна яшчэ ніяк не каментаваў падзею. Папярэдне, пацярпелых у выніку інцыдэнта няма – гаворыцца ў паведамленнях крымскіх інфармацыйных агенцтваў.
“РИА-новости” паведамляе, што паводле заявы Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта на Крымскім мосце быў падарваны грузавы аўтамабіль. У выніку выбуху былі часткова абрушаны два аўтамабільныя пралёты пераправы. Верагодна, у выніку падрыва аўтамабіля адбыўся пажар на чыгуначным адгалінаванні маста, па якім адначасова праяжджаў цягнік з паліўнымі цыстэрнамі.
Таксама з’явілася відэа, на якім бачны падрыў грузавіка падчас руху па Крымскім мосце.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…