Навіны

Котка выратавала дзяўчыну на пажары ў Клімавічах

Цікаўны хатні гадаванец дапамог 16-гадовай дзяўчыне ў Клімавічах выжыць на пажары.

Пра незвычайны выпадак выратавання на пажары распавядае прэс-служба МНС. Днём 26 красавіка ў Клімавічах адбылося ўзгаранне ў чатырохпавярховым жылым доме на вуліцы 50-годдзя СССР. Па пажарнай лесвіцы, з задымленай кватэры была выратаваная дзяўчына 2009 года нараджэння.

Як распавяла сама падлетак, пра ўзгаранне яе “папярэдзіла” хатняя котка. Жывёла западозрыла нешта няладнае і падышла да дзверы пакоя, у якім яны разам знаходзіліся. Дзяўчына вырашыла паглядзець, што творыцца за дзвярмі і ўбачыла моцнае задымленне кватэры. З-за гэтага дыму яна не змагла самастойна пакінуць кватэру, таму ратаваць яе прыйшлося пры дапамозе лесвіцы і маскі. Прычынай пажару лічыцца няспраўнасць электраправодкі ці электраабсталявання. Што стала з коткай – не паведамляецца.

Фота: МНС

Апошнія навіны

У Магілёве мужчына скраў інвалідны вазок з бальніцы – але сам не ведае, навошта

У міліцыю звярнуўся прадстаўнік Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі і паведаміў аб крадзяжы інваліднага вазка…

28 красавіка, 2025

«Белавиа» запускает свой первый рейс из Могилева в Москву

Сегодня, 28 апреля 2025 года, авиакомпания «Белавиа» открывает авиасообщение Могилев – Москва, выполнив свой первый…

28 красавіка, 2025

У Магілёве вынеслі прысуд за згвалтаванне і забойства 25-гадовай даўніны

Два магілёўца асуджаныя вінаватымі ў згвалтаванні, забойстве і разбойным нападзе, якія адбыліся ў чэрвені 2000…

28 красавіка, 2025

Паглядзіце, як прайшло раллі на джыпах пад Бабруйскам

Другія рэспубліканскія спаборніцтвы па джып-спрынту прайшлі на гэтых выходных пад Бабруйскам. На чатырохкіламетровую трасу выйшла…

28 красавіка, 2025

У Магілёве пабудуюць яшчэ адзін падземны пераход

Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва новага падземнага перахода ў Магілёве. Ён пройдзе пад скрыжаваннем праспекта Міра з…

28 красавіка, 2025

Царква замест лесу: у Магілёве плануюць забудову часткі Пячэрскага лесапарку

У Магілёве грамадства ўсхвалявалася: ў Пячэрскім лесапарку хочуць высекчы частку ахоўнай тэрыторыі дзеля будаўніцтва новага…

27 красавіка, 2025