Здарэнні

Коннае рабаванне цягніка ў Магілёве – расказваем малавядомую гісторыю з рамантыкай Дзікага Захаду

Зламыснікі выкацілі з вагона катушкі з медным кабелем і зніклі на ўзмыленых скакунах.

Супрацоўнікі аднаго з магілёўскіх дзяржаўных прадпрыемстваў на працягу года тонамі рабавалі медзь і здавалі на металалом – паведамляе прэс-служба абласнога упраўлення ўнутраных спраў. У гэтай абвестцы не ўказваецца сама арганізацыя, з якой начальнік участка і вядучы інжынер змаглі сцягнуць 8,7 тон металу на агульную суму ў 165 тысяч рублёў. Гледзячы па аб’ёме скрадзенага матэрыялу, гэта адно з буйных прамысловых прадпрыемстваў горада. 

Гэтая гісторыя – цудоўная ілюстрацыя не толькі панаванню карупцыі і безгаспадарлівасці на ўзроўні сярэдняга адміністрацыйнага звяна, але і ў цэлым сучаснай сістэме эканомікі, што абапіраецца на дзяржаўную форму ўласнасці. Канечне, крадзяжы здараюцца і ў арганізацыях іншай формы гаспадарання, аднак менавіта пачуццё ўласнасці матывуе гаспадара, зацікаўленага ў развіцці свайго асабістага бізнэсу, ствараць надзейную сістэму перашкод для падобных выпадкаў. 

А пакуль усё ёсць так, як ёсць, узгадаем адну малавядомую гісторыю з рамантычным духам Дзікага Захаду, якая адбылася ў нашым з вамі сучасным Магілёве некалькі гадоў таму. Цікава, што яна практычна не асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі, а звесткамі пра яе з нашым выданнем падзяліліся некалькі не звязаных паміж сабой крыніц выдання.

Такім чынам – што мы ўяўляем, калі чуем гэтую фразу – коннае рабаванне цягніка? Напэўна, паравоз у бяскрайніх прэрыях, за якім імчыць купка вершнікаў з рэвальверамі ў руках. Стрэлы, выбухі, банкаўская ахова сядзіць, звязаная, на чыгуначных рэйках, а высокародныя бандыты знікаюць у слупах пылу, пакідаючы за сабой густы шлейф светла-зялёных купюр.

Рабаванне ў Магілёве выглядала больш прагматычна. Месцам здзяйснення злачынства стаў невялічкі лясок у раёне вуліцы Калужскай. Тут функцыянуе чыгуначнае адгалінаванне, якое ідзе ад завода “Магілёўліфтмаш” да асноўнага палатна, што цягнецца паміж станцыямі “Магілёў-1” і “Лупалава”. Вось гэты ўчастак дарогі на yandex.maps.

Як бачна, літаральна ў некалькіх дзясятках метраў за варотамі прадпрыемства пачынаюцца густыя зараснікі, якія дазволілі зламыснікам зрабіць сваю справу максімальна незаўважна, нягледзячы на тое, што ўсё адбывалася ўжо ў светлы час дня, хоць і раніцай. 

На “Магілёўліфтмашы быў сабраны поезд з некалькіх вагонаў, у якія была загружаная прадукцыя прадпрыемства на экспарт. У адным з вагонаў знаходзіліся бухты з медным кабелем па некалькі сот кілаграмаў вагі. Яны і сталі аб’ектам для рабавання. Праз некалькі хвілін пасля таго, як цягнік выйшаў з тэрыторыі прадпрыемства і патануў у гушчары лясочка, некалькі чалавек на конях дагналі патрэбны вагон, хутка ўскрылі яго і праніклі ўнутар. 

Пра тое, што рабаванне адбывалася конна, ужо ў самы бліжэйшы час зразумелі аператыўнікі, якія тэрмінова былі выкліканыя на месца злачынства. На зямлі абапал чыгункі выразна бачыліся адбіткі падкаваных конскіх капытоў. Не зусім ясна, якім чынам зламыснікі збіраліся замятаць за сабой сляды – магчыма, спадзяваліся схавацца на сваіх конях пасярод іншых магілёўскіх табуноў.

Адамкнуўшы дзверы вагона, рабаўнікі выкацілі адну за адной дзве бухты і скінулі іх з платформы на зямлю. Спрабавалі сцягнуць яшчэ трэцюю і ўжо перавярнулі яе, але завяршыць справу ім не хапіла часу – цягнік ужо вынырваў з зараснікаў і хутка павінен быў злучыцца з асноўнай лініяй чыгункі.

Чыгунка ў раёне праспекта Міра і вуліцы Грышына – шлях да станцыі Лупалава Фота: google.maps

Тут рабаўнікі пераскочылі з вагона на сваіх коней, з якімі, трымаючы іх за аброць, побач з цягніком скакаў іх падзельнік. Троіца павінна была потым схаваць сваіх узмыленых скакуноў дзесьці ў прыватным сектары, а крыху пазней вярнуцца ў лясок за скінутымі катушкамі з медным кабелем. Зрабіць гэта своечасова яны, аднак, не паспелі. 

Ужо на першай чыгуначнай станцыі супрацоўнікі “Ліфтмаша” заўважылі, што адзін з вагонаў ускрыты і з яго прапалі дзве бухты. Тэрмінова выкліканая міліцыя па гарачых слядах выявіла і незвычайны спосаб рабавання, і ўсю рамантычную троіцу. Так і завяршылася дзёрзкае коннае рабаванне цягніка, апошняе з вядомых у навейшай магілёўскай гісторыі. Але, наколькі вяома, пакараны быў таксама і падзельнік злачынцаў – супрацоўнік прадпрыемства, які падказаў рабаўнікам неабходны вагон.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнія навіны

В Могилеве зарегистрировали брак между беларуской и пакистанцем

В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…

18 мая, 2025

Кіраўскія журналісты прымусілі атынкаваць вугал вакзала, пакуль вярсталася газета

Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…

18 мая, 2025

Могилевщина вновь поражает мощью сил “народного ополчения”

Демонстрация силы «народного» ополчения: в Осиповичах прошли учения командиров добровольцев. В Осиповичах прошли занятия с…

18 мая, 2025

“Звездный путь” экс-прокурора Быхова: от политических репрессий до сцены

Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте.  В…

17 мая, 2025

Жительница Быхова устроилась работать курьером телефонных мошенников

Пожилая могилевчанка лишилась 25 тысяч рублей после звонка лжесотрудников Белтелекома и милиции. Подозреваемая задержана, возбуждено…

17 мая, 2025

Победа, экраны и Мьянма: как могилевская «Белая Русь» съездила на конференцию

Победная истерия понемногу отпускает чиновников, но не сразу, а постепенно. Делегация Могилевской областной организации РОО…

17 мая, 2025