Здарэнні

Кіраўніком банды рабаўнікоў фур аказаўся супрацоўнік міліцыі, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях?

“Наша ніва” апублікавала сенсацыйны матэрыял, што бандай рабаўнікоў фур, што арудавала ў тым ліку і на Магілёўшчыне, аказаўся супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС.

Паводле інфармацыі выдання, супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельніка палітычных рэпрэсій капітана Міхаіла Згірскага затрымаў КДБ. Міліцыянера абвінавачваюць у кіраўніцтве бандай налётчыкаў з Оршы, пра затрыманне якой стала вядома нядаўна. Рабаўнікі займаліся абкраданнем фур, якія спыняліся на адпачынак на трасах у Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцях. На “справу” выязджалі па начах, выкарыстоўвалі балаклавы і радыёстанцыі. Пакуль вадзіцель спаў у кабіне фуры, яны ўзломвалі замок грузавога адсека і запаўнялі свой мікрааўтобус таварам: ад тэхнікі да прадуктаў харчавання, акрамя таго, злівалі паліва з бакаў. Усяго гаворыцца пра шэсць такіх эпізодаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», схопленыя аршанскія ўдзельнікі банды пасля затрымання выдалі асобу іншага саўдзельніка, які і зрабіў схему магчымай – праз свой спецыфічны доступ да інфармацыі і веданне метадаў канспірацыі. Як выявілася, кіраўнік банды налётчыкаў – 27-гадовы капітан Докшыцкага крымінальнага вышуку Міхаіл Згірскі.

Выданне піша, што Згірскі не толькі даводзіў ўдзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах.

Вядома, што пасля пратэстаў 2020 года Міхаіл Згірскі прымаў удзел у рэпрэсіях супраць беларускага народа. Крымінальная справа супраць яго знаходзіцца на асаблівым кантролі у кіраўнікоў МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і КДБ. Іншыя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС часова адхілены ад службы і правяраюцца на прадмет датычнасці да крыміналу.

Фота: “Наша ніва”, МУС

Апошнія навіны

Ганьба года – у Магілёве адкапалі фундамент Чарнігаўскай брамы, і тут жа закапалі яго назад

Падчас рыцця катлавану для падземнага пераходу на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і Пушкінскага праспекта, будаўнікі натыкнуліся…

16 чэрвеня, 2024

Ямочный ремонт в Польше – вот где они, высокие технологии

В Белостоке дороги ремонтируют так, что на это можно смотреть часами. Помнится, в Беларуси, один…

15 чэрвеня, 2024

Как крепкие хозяйственники десятилетиями пытались спасти Быховский консервный завод, но в итоге довели до банкротства и сплавили его частнику

Попытки государства возродить ОАО “Быховский консервно-овощесушильный завод” длились пятнадцать лет и закончились продажей предприятия частнику. …

14 чэрвеня, 2024

Будынак першай магілёўскай электрастанцыі плануюць знішчыць

На яго месцы можа з’явіцца невыразны шматкватэрны дом, але абмеркаванне яшчэ не завяршылася. Будынак першай…

14 чэрвеня, 2024

Прокурор опротестовал слишком мягкое наказание бобруйчанину, домашнему насильнику

Не три месяца ареста, а 2 года колонии строгого режима получил житель Бобруйска за истязания…

13 чэрвеня, 2024

Могилевские силовики продолжают «героически» нападать по трое на одного

В Могилеве жестко задержан директор фирмы, который оставлял «разжигающие ненависть комментарии в адрес российских военных».…

13 чэрвеня, 2024