Падчас маніторынгу захаванасці ўласнасці аграпрамысловых прадпрыемстваў на адным са складоў сельскагаспадарчай арганізацыі Хоцімскага раёна было знойдзена 33,5 тон фуражнай зерневай сумесі. Яе вонкавы выгляд сведчыў аб непрыдатнасці зерня. Яно пахла прэласцю і цвіллю, а зверху парасло дзесяцісантыметровай травой. Спецыяльны аналіз таксама паказаў, што фуражнае зерне дэфектнае і непрыдатнае для выкарыстання – паведамляе інфармацыйнае агенства БелТА.
Пракуратура палічыла, што агульная сума ўрону, прычыненага прадпрыемству, складае 8,7 тыс. беларускіх рублеў. Аднак суд улічыў матэрыяльнае становішча віноўных. У выніку падсудным прад’яўлены іск на сплату больш як 5,6 тысяч беларускіх рублёў учыненай шкоды прадпрыемству.
Фота з адкрытых крыніц
19 траўня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з…
С 18 мая по 22 октября один раз в 10 дней из Могилева теперь можно…
У Магілёве высекуць частку ахоўнай тэрыторыі ў Пячэрскім лесапарку дзеля будаўніцтва царквы Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.…
Магілёўскія мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу ў Расію 28 тон сыру без дакументаў. Кошт тавару…
В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…
Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…