Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У Мікалаеўскай вобласці ёсць патэнцыйныя калабаранты, але спецслужбы іх падлічваюць і праводзяць з імі адпаведную працу, заяўляе старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.
«Іх нельга расстраляць без суда і следства», – цытуе яго выданне «Главком».
«Мы іх падлічваем, з многімі працуюць спецслужбы, – кажа ён. – Але нічога нельга зрабіць з тымі патэнцыйнымі калабарантамі, якія цяпер не парушаюць закон і не падтрымліваюць сувязі з расейцамі. Мы ловім тых, хто падтрымлівае».
Па ягоных словах сярод калабарантаў людзі, якім краіна не важная, для іх важны сацыяльны дастатак.
Кіраўнік абласной адміністрацыі запэўнівае, што сярод мікалаеўскай эліты, якая хоць бы разумее, што адбываецца, няма калабарантаў.
За мінулыя суткі ў Мікалаеўскай вобласці з-за абстрэлаў загінулі людзі, паведамляе інтэрнэт-выданне «Навіны N», спасылаючыся на паведамленні паліцыі вобласці. Адзначаецца, што расійскія войскі нанеслі ўдары па трох паселішчах.
Інтэрнэт-выдання «ГОРДОН» удакладняе у выніку абстрэлаў паранена 19 чалавек.
У Мікалаеве піратэхнікі аглядаюць узбярэжжа і акваторыю на наяўнасць выбуховых прылад.
Ад 2 чэрвеня ў горадзе рашэннем мясцовага гарсавету забаронена наведваць пляжы і прыбярэжныя зоны, бо гэта небяспечна. Штодня з-пад вады дастаюць снарады, якія не ўзарваліся.
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
У Даўгаўпілсе традыцыйным жалобным мітынгам ушанавалі памяць ахвяр дэпартацый 1941 года.
14 чэрвеня 1941 года з Даўгаўпілса з Сібір вывезлі 672 чалавекі, з іх 187 дзяцей ва ўзросце ад некалькіх месяцаў да 18 гадоў, нагадвае аб’яднаны навінны партал Латвійскага радыё і тэлебачання LSM.lv.
Жыхарам Латвіі абмежавалі ўвоз для асабістага карыстання акцызных тавараў з Беларусі і Расіі да аднаго разу на месяц.
«Каб зменшыць прыток замежнай валюты ў РФ і Беларусь. Цяпер нашыя грамадзяне і перавозчыкі едуць у гэтыя краіны і пакідаюць там еўра», – падае тлумачэнне неабходнасці новаўвядзення сакратара Міністэрства фінансаў Інтса Далдэрыса інтэрнэт-выданне Press.
Урадовец мяркуе, што такія меры дазволяць зменшыць агульны паток людзей, якія перасякаюць мяжу.
На дадзены момант закон дазваляе раз на тыдзень увозіць пэўную колькасць акцызных тавараў для асабістага выкарыстання і не плаціць акцызны падатак.
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
Паток машын з Літвы ў Беларусь вырас у 5 разоў пасля таго, як тая ўвяла бязвіз для грамадзян Еўрапейскага Саюзу. У суседнюю краіну ездзяць па таннейшае паліва цыгарэты, піша выданне Delfi.lt, спасылаючыся на экспертаў.
«Ні для каго не сакрэт, што Беларусь экспартуе большую частку сваіх цыгарэт, але ў статыстыцы экспарту іх няма, бо гэта кантрабандны тавар. Можна сказаць, што гэта зброя эканамічнай вайны, з якой Літва не спраўляецца», – выказваецца адзін з іх.
Па ягоных словах кантрабандныя цыгарэты ў Літву вязуць вагонамі, грузавікамі.
«Цяпер кантрабандных цыгарэт затрымліваюць больш, чым 5 гадоў назад, па гэтай прычыне Літва пазбаўляецца вялікай колькасці грошай, а Беларусь, убачыўшы, што цягнікоў стала менш, абвясціла акцыю – прыязджайце самі за цыгарэтамі», – даводзіць ён.
Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі.
Траўна аднаўляецца пасля навальніцы і выкліканай ёю паводкай. З залітых сутарэнняў дамоў ратавальнікі адпампоўваюць ваду. Аднаўляюцца пашкоджаныя будынкі.
На горад непагадзь абрынулася 12 чэрвеня. За дзве гадзіны было затоплена больш за 60 жылых аб’ектаў, а пашкоджанні, ацэньваюцца ў сотні тысяч леваў, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце мясцовай улады.
Мэр абвясціў надзвычайнае становішча ў частцы муніцыпалітэта Трявна і звярнуўся па дапамогу да дзяржавы ў асобе прэмʼер-міністра Балгарыі, які наведаў найбольш пацярпелыя раёны. Мясцовыя ўлады адкрылі рахунак у банку дзеля ахвяраванняў на дапамогу пацярпелым.
Пабрацім горада Горкі. Дамова аб тым была падпісаная ў 2013 годзе на II Латвійска-беларускім форуме гарадоў пабрацімых у Даўгаўпілсе.
Краслава – адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага краю. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны, на рацэ Дзвіна – за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс – Полацк. Насельніцтва 10 10 тысяч чалавек. Традыцыйная беларуская назва – Краслаўка, Краслаў.
У Краславе мясцовыя майстрыцы адзначылі Сусветны дзень публічнага вязання дэманстрацыяй таго, як вяжуцца шкарпэткі з латгальскім арнаментам. Ахвотныя мелі была магчымасць далучыцца да іх, піша выданне “Kraslavasvestis”.
На цэнтральнай плошчы гораду ўдзельнікі імпрэзы разгарнулі выставу са сваімі вырабамі пад назвай «Падарожнічай па сваім краі».
Такім чынам яны сталі ўдзельнікамі праекту «Захаванне навыкаў вязання шкарпэтак з латгальскім арнаментам у Краслаўскім краі», які фінансуецца Дзяржаўным фондам культурнага капіталу і Індрскім валасным кіраваннем.
Сусветны дзень публічнага вязання адзначаецца ў другую суботу чэрвеня. Па ўсім свеце вязальніцы збіраюцца на пляцах, у парках і на тэрасах кафэ, каб папулярызаваць займальнае і творчае хобі. У Латвіі майстрыцы гуртуюцца ў гэты дзень ў Вентспілсе, Ліепаі, Кулдызе, Тукумсе, Дабеле. Сёлета да іх далучыліся вязальніцы з Краславы. Іх арганізавала ткацкая майстэрня «Індра».
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…