Навіны

Кадравы голад – галоўны прапагандысцкі рэсурс рэгіёна шукае з дзясятак спецыялістаў

На вакансіі дырэктара і першага намесніка галоўнага рэдактара абяцаюць заробак у 778 рублёў.

Ведамства Ірыны Петрусевіч, рэдакцыя найбуйнейшага прапагандысцкага рэсурса нашага рэгіёна – “Магілёўскіх ведамасцяў” – перажывае кадравы голад. Да супрацоўніцтва з газетай запрашаюць з дзясятак спецыялістаў:

– першага намесніка дырэктара;

– вядучага спецыяліста аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі;

– спецыяліста па сувязях з грамадскасцю;

– журналістаў;

– карэктара;

– мастака – дызайнера камп’ютарнай графікі;

– рэдактараў тэхнічных (вёрстка газет і кніг).

Відавочна, што ў Магілёве і вобласці адчуваецца дэфіцыт людзей, якія б адначасова мелі дастаткова інтэлектуальных здольнасцяў, каб лічыцца журналістамі, але пры гэтым не занадта шмат – каб пагадзіліся на супрацоўніцтва з адыёзнай рэдакцыяй прапагандысцкага рэсурса. Патэнцыйныя карэспандэнты цудоўна разумеюць – і прыклад з Ірынай Акуловіч тут як ніколі відавочны – як падобная пляма на біяграфіі можа паўплываць потым на ўсё іх жыццё.

Але, акрамя нежадання запэцкацца, уплываюць, канечне, і іншыя фактары. Скажам так, першы фактар – гэта прычына, па якой з выдання сышлі і ўжо ніколі не вернуцца выдатныя журналісты і спецыялісты, якія дзесяцігоддзямі фарміравалі салідную рэпутацыю газеты. Рэпутацыю, так лёгка абрынутую за некалькі год кіравання выданнем Ірынай Петрусевіч.

Іншыя фактары – гэта і агульны недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у краіне, і проста здзеклівыя прапановы “Магілёўскіх ведамасцяў” па заробках патэнцыйным кандыдатам.

Што прапануюць?

Акрамя сайта “Магілёўскіх ведамасцяў”, спіс вакансій публікуецца таксама на сервісе Службы занятасці. На пасадзе “Дырэктар – першы намеснік  кіраўніка” суіскальніку прапануецца аклад у… 778 рублёў і 74 капейкі. Цікава, што стаўка “Вядучага спецыяліста аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі” ацэньваецца амаль што ў паўтары разы вышэй – у 1 142 рублі. 

Для параўнання – больш чым першы намеснік галоўнага рэдактара “Магілёўскіх ведамасцей” у абласным цэнтры можа зарабляць, напрыклад, “Рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў” – ад 805 да 893 рублёў.

Спецыялісту па сувязях з грамадскасцю у рэдакцыі рэсурса прапануюць яшчэ менш – 626 рублёў на поўнай стаўцы.

Фота з адкрытых крыніц.

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024