Навіны

Юнак у Клімавічах парэзаў сябе і прыдумаў злачынства, каб толькі застацца на ноч у дзяўчыны

Донжуан з Касцюковічаў вырашыў выдаць сябе за ахвяру нападу, але хутка раскалоўся.

20-гадовы навучэнец каледжа з Касцюковіцкага раёна прыехаў у Клімавічы да дзяўчыны, якая яму спадабалася. Увесь дзень ён правёў з ёй, а ўвечары збіраўся ехаць дадому. Аднак з’язджаць маладому чалавеку так не хацелася, што каб застацца начаваць у бацькоў дзяўчыны, ён вырашыў зімітаваць з сябе ахвяру злачынства.

Па дарозе да вакзала малады чалавек знайшоў разбітую бутэльку і аскепкам шкла парэзаў на сабе адзенне, нанёс драпіны на жываце. Таксама хлопец схаваў сваю сумку з мабільнікам, пашпартам і дробнай сумай грошай у бязлюдным месцы. Затым пагрукаўся ў бліжэйшы дом, гаспадыні якога распавёў, што на яго напалі двое мужчын.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. У раённым аддзеле міліцыі хлопец расказаў гісторыю пра напад, а таксама заявіў, што ў скрадзенай сумцы было шмат грошай.

Як піша “Голас Касцюкоўшчыны” навучэнца каледжа на міліцэйскай машыне павезлі на пазначанае ім “месца злачынства”. Аднак ніякіх слядоў здзейсненага гвалту там супрацоўнікі праваахоўных органаў не выявілі. У такой сітуацыі малады чалавек змушаны быў прызнацца, што здзейсніў загадзя ілжывы данос, і паказаў, дзе схаваная торба з яго рэчамі. 

У выніку 20-гадовага касцюковіцкага фантазёра суд прыгаварыў да пазбаўлення волі на адзін год з выпрабавальным тэрмінам.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнія навіны

“Мы праходзім праз час выпрабаванняў, і Хрыстос таксама цярпеў за праўду” – Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікднём

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з Велікодным віншаваннем у сваім Тэлеграм-канале. (больш…)

5 мая, 2024

Платон лишь вывел формулу идеального государства, а Лукашенко воплотил – пишут быховские газетчики

“…Известный древнегреческий мудрец Платон, несмотря на свое величие как философа, всего лишь смог вывести формулу…

4 мая, 2024

Цэментны завод у Касцюковічах пабудаваў пляцоўку для быкоў – працавалі нават у воблачнае надвор’е

У філіяле Беларускага цэментнага завода “Цемагра” перарэзалі чырвоную стужачку на ўрачыстым адкрыцці выгульнай пляцоўкі для…

4 мая, 2024

Магілёўскія даносчыкі – вось яны. Публікуем тэксты палітычных зваротаў у КДБ

Mogilev.media сабралі пакуль што самы поўны спіс палітычных зваротаў у КДБ, злітых “Кіберпартызанамі”, у якіх…

3 мая, 2024

Ребенок сломал ногу в быховском детском саду из-за дырки в линолеуме

Мальчик пережил реанимацию и заново научился ходить. ЧП в детском садике Быхова произошло, когда ребенок…

3 мая, 2024

Магілёўцы калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Злачынная група налічвае дзевяць чалавек – МУС

Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць дзевяці жыхароў абласнога цэнтра. За…

2 мая, 2024