Гарады-пабрацімы: навіны

Электрычнасць у Клайпедзе патаннела на 23 працэнты, і гэта яшчэ не канец

У сакавіку сярэдні аптовы кошт электраэнергіі ў Клайпедзе і па ўсёй Літве  патаннеў на 23% у параўнанні з лютым. Цяпер кошт кілавата складае 10,7 эўрацэнтаў – паведамляе atviraklaipeda.lt. Гэта стала магчыма дзякуючы цёпламу надвор’ю. Эксперты чакаюць далейшае зніжэнне коштаў і ў красавіку.

Па словах В. Фёдаровіча, начальніка Дэпартамента кіравання рызыкамі пастаўшчыкоў энергіі “Enefit”, на кошт энергіі ў сакавіку асабліва паўплывала зніжэнне попыту на электраэнергію для ацяплення, а таксама павелічэнне занятасці ветраных і сонечных паркаў электрастанцый.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Паводле слоў В. Фёдаровіча, сярэднесутачнае спажыванне электраэнергіі ў краіне ў сакавіку знізілася. Верагодна, у красавіку яно таксама будзе зніжацца, а гэта – спрыяльны фактар для захавання стабільнага кошту на электраэнергію. Калі ў красавіку складуцца спрыяльныя ўмовы для павелічэння вытворчасці электраэнергіі з узнаўляльных крыніц энергіі, гэта створыць перадумовы для зніжэння імпарту.

У Беларусі на фоне увядзення ў дзеянне БелАЭС, многіх гідраэлектрастанцый, ветравых, сонечных установак, павялічэння магутнасцей і валавай выпрацоўкі электраэнергіі памяншэнне коштаў на электрычнасць не праглядаецца.

Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024