Навіны

Як у Беларусі саджаюць у турмы сваякоў апанентаў рэжыму Лукашэнкі – піша Currenttime

У Беларусі пад рэпрэсіі сілавікоў трапляюць сваякі палітычных зняволеных, часта нават тыя, якія не мелі ніякага дачынення да апазіцыйнай дзейнасці. Некалькі такіх гісторый – адна з якіх адбываецца на Магілёўшчыне – расказвае канал “Настоящее время”.

Cын палітыка Анатоля Лябедзькі Арцём ужо год знаходзіцца ў зняволенні. Спачатку мужчыну некалькі разоў асудзілі на 15 сутак, потым завялі крымінальную справу і ў выніку прыгаварылі да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі: фармальна за данаты пацярпелым ад рэпрэсій у 2020 годзе.

“Ён сядзіць з-за мяне, і гэта мой унутраны боль, крыж, з якім я зараз хаджу. Як ён там? Мы атрымліваем інфармацыю ўрыўкамі. За гэты час мы пазналі сына з іншага боку: за год мы ад яго не атрымлівалі паведамленняў, дзе б ён скардзіўся” – кажа Анатоль Лябедзька.

У лістападзе 2023 года сілавікі ў Мінску прыйшлі да бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі. Сам ён адкрыта крытыкуе Аляксандра Лукашэнку ў еўрапейскай прэсе. За нібыта рэпост матэрыялу забароненага ў Беларусі СМІ бацьку пісьменніка асудзілі на 13 сутак. Пры ператрусе, па словах Сашы Філіпенкі, сілавікі сказалі прама: “Скажыце дзякуй сыну”.

“Хочуць, каб людзі, да якіх яны не могуць дабрацца, якія знаходзяцца за мяжой, каб яны проста заткнуліся. І ў гэтым сэнсе, мне здаецца, раней у іх былі паняцці, нават такія бандыцкія, накшталт як – сваякоў не чапаеш. А зараз усё дайшло да таго і дакацілася да таго, што ўжо нават бандыцкія паняцці не працуюць” – дадае пісьменнік Саша Філіпенка.

Пра тое, што ў краіне ідзе адкрыты пераслед сваякоў палітычных апанентаў, Аляксандр Лукашэнка гаворыць публічна: “У нас некаторыя збеглыя на Захадзе сядзяць, а тут сваякі і іншыя робяць тое, што рабілі раней. Толькі так – цішком! Мы гэта бачым і прымаем меры супрацьдзеянні”.

Рэпрэсіі ў адносінах да сем’яў апазіцыянераў пачаліся ў Беларусі яшчэ з першых гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Сваякоў адпраўлялі ў турмы, звальнялі з працы, дзецям пагражалі сацыяльным прытулкам. І хоць у краіне няма артыкула, які прадугледжвае адказнасць за сваяцтва, зараз рэпрэсіі ў дачыненні да блізкіх толькі нарастаюць. Адна з прычын такога ціску, на думку гісторыка і палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана – пратэсты 2020 года: “Гэты страх, што можна страціць уладу. Страх адказаць за ўсё, што здзяйснялася да гэтага, аказаўся настолькі моцным, што ўсе ўяўленні аб межах засталіся ззаду “.

З Беларусі з-за палітычнага пераследу прыйшлося з’ехаць быхаўскаму пісьменніку Сяргею Антонаву. Пасля гэтага сілавікі завялі крымінальную справу на ягонага сына Арцёма за нібыта абразу Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер Арцём Антонаў у турме № 4 у Магілёве. “Ён там з 26 снежня. Ездзіць адвакат, кажа, што Арцём выглядае нармальна. Бадзёра і гэтак далей. У любым выпадку сын у турме, і гэта адбылося з-за мяне” – распавядае пісьменнік Сяргей Антонаў.

Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, эксперты называюць самымі масавымі за ўсю суверэнную гісторыю краіны. Суразмоўцы “Настоящего времени” ўпэўненыя, што савецкая фармулёўка “член сям’і ворага народа” цяпер актуальная ў Беларусі.

“У нас вайна. Я лічу, што я на вайне. Змагайцеся са мной, страляйце ў мяне. Але ёсць родныя, блізкія, ёсць дзеці, нашы ўнукі. Я думаў, да гэтага не дойдзе. Да сталінскіх часоў, калі ты вораг народа, то аўтаматычна і твая сям’я запісваецца ў гэтую катэгорыю” – тлумачыць Анатоль Лябедзька.

“Рэжым беларускі дзейнічае жорстка, бессаромна ў гэтым плане. Законам дадзены зваротны ход: сын адказвае за бацьку! І ўсё гэта ледзь не на заканадаўчым узроўні” – абураецца Сяргей Антонаў.

Усе параўнанні са сталінскім перыядам, на думку Сашы Філіпенкі, не толькі не палохаюць уладу, а ўспрымаюцца ёю як камплімент. Прычын для спынення рэпрэсій, нягледзячы на іх маштабы, лічыць гісторык Аляксандр Фрыдман, зараз няма: “Рэжым Лукашэнкі да канца свайго існавання ад рэпрэсій не адмовіцца. Гэты рэжым не можа змяніцца. Рэпрэсіўнае нутро і страх 2020 года”.

Пакуль жа ўлады працягваюць пераслед беларусаў не толькі за іншадумства, але і за любую салідарнасць з палітвязнямі. Па дадзеных праваабарончага цэнтра “Вясна”, толькі ў студзені за тое, што куплялі прадукты сем’ям тых, хто знаходзіцца ў турмах па палітычных матывах, у краіне пад рэпрэсіі патрапілі амаль 290 чалавек.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024