Навіны

“Гусінае свята” прайшло ў Касцюковіцкім раёне

Гусіныя гонкі, паяданне гусака, конкурсы і песні – раённае «Гусінае свята» адбылося ў аграгарадку Белая Дуброва, што ў Касцюковіцкім раёне. 

У праграму мерапрыемства ўвайшлі тэатралізаваны паказ і выступленні творчых калектываў раёна, конкурс “Лепшая гаспадыня АПК – 2022”, у якім былі заяўлены сем удзельніц – па адной ад кожнага сельскага савета раёна. 

Акрамя таго, гасцей народнага свята чакаў смачны пачастунак, у тым ліку традыцыйная забава – жартоўнае дзяленне запечанага гусака і яго дэгустацыя.  

Самым відовішчным этапам сталі гусіныя гонкі. У забегу прынялі ўдзел шэсць пар гусей, якім трэба было пераадолець дыстанцыю да 15 метраў.

Месца правядзення свята ў аграгародку Белая Дуброва выбрана не дарма: да гэтага часу гусі застаюцца тут галоўнай хатняй птушкай. Мясцовыя жыхары нават ініцыявалі ўстаноўку прысвечанага гэтай птушцы арт-аб’екта, бо па павер’ях яна з’яўляецца сімвалам багацця і дабрабыту. Металічная скульптурная кампазіцыя размясцілася ў 2019 годзе ў цэнтральным скверы аграгарадка і стала не толькі прадметам гонару яго жыхароў, але і сапраўднай візітнай карткай Белай Дубровы, якая згадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1694 года.

Белая Дуброва знаходзіцца за 12 км ад г. Касцюковічы. У аграгарадку пад тры сотні дамоў, больш за 600 жыхароў. Аб  старажытнасці мясцін сведчаць 3 старажытныя стаянкі, 3 селішчы, 2 гарадзішчы, курган і курганны  могільнік у наваколлях. Яшчэ ў 1833 годзе ў Белай Дуброве жылі 650 сялян, у 1926 годзе – 1025 жыхароў. Вёска была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1943 годзе, але пасля вайны была адноўлена. Нягледзячы на знаходжанне ў зоне забруджвання глебы па цэзію-137 ад 5 да 15 Кu/км², жыццё тут працягваецца. Аграгарадок – радзіма  медыка, доктара медыцынскіх навук М. Жалтакова, вядомага археолага К. Палікарповіча (1889-1963). 

Апошнія навіны

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024

Жыхароў Клімавіч затрымалі за абыходжанне з афіцыйным сцягам чатыры гады таму

Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…

16 мая, 2024

На пешаходным пераходзе ў Бабруйску збілі двух дзяцей

5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…

16 мая, 2024

Belarus ID – прадстаўлена платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…

16 мая, 2024

Бабруйскі пенсіянер патануў у гаражнай яме

Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…

15 мая, 2024

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024