У сувязі з правядзеннем на Пушкінскім праспекце ў Магілёве Кубка па аўтаспорце “Джымхана батл”, пра што пісалі mogilev.media, рух для транспарту на адрэзку ад маста Яшына да вуліцы Гагарына будзе перакрыты практычна на ўвесь дзень, з 10 да 20 гадзін.
Пагэтаму ўвесь грамадскі траспарт, які рухаецца з Задняпроўя ў бок плошчы Арджанікідзэ, будзе перанакіраваны на вуліцу Гагарына або праспект Шмідта – далей на мост імя О. Шмідта і на вуліцу Чалюскінцаў. Па гэтым жа шляху будзе ісці рух у адваротны бок.
Пры гэтым тралейбус №3 26 жніўня працаваць не будзе – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Замест тралейбуса №4 будзе працаваць №4к ад чыгуначнага пераезда да плошчы Арджанікідзэ.
Фота з адкрытых крыніц
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…
39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…
Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…
Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…
Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…
Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…