6 мая (6 траўня) – Дзень Святога Георгія Пераможца.
6 мая Юр’е – свята жывёлы.
6 мая 303 года па загадзе імператара Дыёклетыяна быў пакараны смерцю воін-хрысціянін Георгій (Кападакійскі), кананізаваны пад імем Георгія Пераможцы. Галава святога велікамучаніка захоўваецца цяпер у Рыме, у царкве яго імя.
6 мая 1434 года вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
6 мая 1589 года кароль Жыгімонт Ваза дараваў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
6 мая 1625 года кароль Жыгімонт Ваза надаў Краснаму (зараз – Смаленская вобласць Расіі) Магдэбурскае права і герб.
6 мая 1686 года падпісаны “Вечны мір” паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.
6 мая 1761 года нарадзіўся Станіслаў Юндзіл (1761-1847), батанік, заолаг і прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
6 мая 1802 года нарадзіўся Станіслаў Горскі (1802-1864), беларускі прыродазнавец, медык, педагог, зрабіў першае апісанне расліннага свету Белавежскай пушчы. У 1863 г. сасланы ў Сібір.
6 мая 1840 года ў Вялікабрытаніі паступілі ў продаж першыя ў свеце паштовыя маркі.
6 мая 1840 года памёр нашчадак Гедыміна, місіянер, князь Дзмітрый Галіцын (1770-1840).
6 мая 1874 года школа павітух у Магілёве пераўтворана ў Цэнтральную павівальную школу для Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай губерняў.
6 мая 1905 года нарадзіўся патрыярх беларускага нацыянальнага перакладу, паэт і рэжысёр Юрка Гаўрук (1905-1979).
6 мая 1914 года ў в. Сакольнічы (зараз –Крычаўскі раён) нарадзіўся Мікалай Ратабыльскі (1914–1985), беларускі географ, ландшафтазнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай медыцынскай геаграфіі, прафесар МДПІ імя А. Куляшова. У корпусе №3 МДУ імя А. Куляшова ў яго гонар усталявана шыльда (2019) на сродкі геаграфічнага таварыства. У СШ в. Сакольнічы адчынены мемарыяльны куток.
6 мая 1918 года БНР направіла ноту пратэсту міністэрству замежных спраў Украінскай дзяржавы з нагоды ўстанаўлення ўкраінскай улады на тэрыторыі Гомеля, Пінскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Гомельскага паветаў.
6 мая 1934 года памёр Мікола Вяршынін (1886-1934), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч. З 1918 г. консул БНР пры ўрадзе Чэхаславакіі. З 1925 г. узначальваў Беларускую грамаду ў Празе. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Замежнага Архіву.
6 мая 1937 года быў арыштаваны па абвінавачанні ў сфабрыкаванай справе так званага “Беларускага нацыянальнага цэнтру” Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938). Акадэмік, стваральнік першай граматыкі беларускай мовы.
6 мая 1938 года на піярскім касцёле ў Лідзе адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар Людвіка Нарбута (1832-1863), аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў.
6 мая 1940 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі, ініцыятар і старшыня фестывалю народнага гумару ў Аўцюках.
6 мая 1943 года на Беларусі нарадзілася Марыя Матусевіч, летувіская настаўніца, старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны ў Вільні.
6 мая 1994 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Еўратунэлю пад Ла-Маншам.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…