Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 21 мая

21 мая праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Іаана Багаслова, або ў народзе – Яна Пшанічніка, любімага вучня Ісуса, аўтар “Апакаліпсісу”. 

21 мая Дзень Святых Арсенія Вялікага і Арсенія Працавітага, якія жылі ў IV i XIV стст.

21 мая – Сусветны Дзень культурнай разнастайнасці дзеля дыялогу і развіцця. Зацверджаны пастановай Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2002 году.

21 мая 1794 года загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай – вышэйшы орган паўстання 1794 года.

21 мая 1797 года нарадзіўся Дамінік Стэфановіч (1797-1870), беларускі музыкант і прапагандыст музычнай культуры. У 1820-1837 гадоў кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра.

21 мая 1804 года ў Парыжы з’явіліся новыя могілкі – Пер-Лашэз. Назва ад маёнтку былога духоўніка караля Людовіка XIV патэра Лашэза. На могілках пахаваны шэраг выхадцаў і ўраджэнцаў з Беларусі, у т.л. Мікалай Абрамчык, старшыня Рады БНР, Гіём Апалінэр (Кастравіцкі), адзін з найболей уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду пачатку XX ст., Валеры Урублеўскі, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху.

21 мая 1841 года памёр гісторык, пісьменнік, палітычны дзеяч Юльян Нямцэвіч (1757-1841).

21 мая 1846 года нарадзіўся каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Магілёўскі Караль Недзялкоўскі (1846-1911).

21 мая 1869 года нарадзіўся Мікалай Чуркін (1869-1964), беларускі кампазітар і фалькларыст, Народны артыст Беларусі. З 1914 г. – педагог настаўніцкай семінарыі і школ, арганізатар мастацкай самадзейнасці ў Амсціславе, з 1924 выкладчык педагагічнага тэхнікума ў Магілёве.

21 мая 1901 года ў Мінску нарадзіўся савецкі авіяканструктар Сяргей Туманскі (1901-1973), акадэмік АН СССР.

21 мая 1904 года ў Парыжы была заснавана Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый – ФІФА.

21 мая 1909 года памёр Апалінар Унукоўскі (1848-1909), магілёўскі арцыбіскуп  (1908-1909).

21 мая 1937 года Палярная паветраная экспедыцыя АН СССР дасягае Паўночнага полюса і ў 11:35 высадзіла дрэйфуючую навуковую станцыю “Паўночны полюс-1”. Кіраваў экспедыцыяй ураджэнец Магілёва акадэмік Ота Шміт.

21 мая 2000 года памерла Барбара Картленд, ангельская пісьменніца. Занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы паспяховы англійскі аўтар. Напісала 723 кнігі, якія прададзены ў колькасці 1 мільярда паасобнікаў. 

21 мая 2016 года ў Магілёве на першым у краіне поля для міні-гольфа прайшоў першы чэмпіянат краіны па міні-гольфу. 

21 мая 2021 года ў шклоўскай вязьніцы памёр Вітольд Ашурак (1970-2021), беларускі грамадзкі і палітычны актывіст. Дзень, калі стала вядома пра смець Ашурка, апазыцыйная грамадскасць абвясціла Дзень палітвязня ў Беларусі. 

 

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024