Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 17 мая

17 мая – Дзень нараджэння Інтэрнэту (Дзень зацвярджэння стандарту World Wide Web).

17 мая – Міжнародны дзень дыназаўраў (International Dinosaur Day).

17 мая – Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй (International Day Against Homophobia, Transphobia and Biphobia).

17 мая – Сусветны дзень барацьбы з артэрыяльнай гіпертаніяй (World Hypertension Day).

17 мая – Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства.

17 мая – Міжнародны дзень тэлекамунікацый (World Telecommunication and Information Society Day).

17 мая – Міжнародны дзень дзіцячага тэлефона даверу (International Child Helpline Day).

17 мая – Сусветны дзень дасведчанасці аб нейрафібраматозе (World Neurofibromatosis Awareness Day).

17 мая 1557 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права.

17 мая 1838 года ўраджэнец Беларусі  Ігнат Дамейка (1802-1889), філамат, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., беларуска-польска-чылійскі навуковец, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі прыбыў у Чылі.

17 мая 1845 года нарадзіўся Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910), беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, сябра геаграфічнага таварыства, паплечнік па даследаваннях ураджэнца Магілёва Паўла Шэйна (1826-1900). У Віцебску ў гонар вучонага ўсталявана мемарыяльная шыльда.

17 мая 1861 года ў лонданскім Кінгз-каледж упершыню публічна прадэманстраваны каляровы фотаздымак па метаду шатландскага фізіка Дж. Максвэла.

17 мая 1867 года ў Расійскай імперыі з’яўляецца земская пошта са сваімі паштовымі маркамі. Скасавана ў 1918 годзе.

17 мая 1934 года савецкія карнікі расстралялі Алеся Салагуба (1906-1934), беларускага паэта, публіцыста.

17мая 1934 года ў засценках НКУС загінуў Міхал  Кахановіч (1882-1934), палітычны дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. Жыў у Магілёве ў 1915-1918 гг., працаваў выкладчыкам у рэальным вучылішчы, член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Магілёўскага беларускага камітэта, рэдактар газеты “Могилевский вестник” (1917). Праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве.

17 мая 1950 года ў Беларусі нарадзілася Валерыя Навадворская (1950,-2014), расійскі палітычны дзеяч, дысідэнт, журналіст, заснавальнік і старшыня ультра-лібэральнай партыі “Дэмакратычны звяз».

17 мая 1952 года нарадзіўся Анатоль Красоўскі (1952-1999), беларускі бізнесмэн, грамадска-палітычны дзеяч, 16 верасьня 1999 г. разам з Віктарам Ганчаром быў выкрадзены пры нявысветленых абставінах.

17 мая 1960 года ў Мінску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музей Янкі Купалы.

17 мая 1970 года нарадзілася Анжалі́ка Агурбаш (Ялінская), спявачка, акторка, мадэль, прадстаўніца Беларусі на “Эўрабачанне-2005”.

17 мая 1995 года створана Ваенная акадэмія Беларусі.

17 мая 1999 года накіраваўся ў Другое адзіночнае кругасветнае марское падарожжа ўраджэнец Беларусі Яўген Гвоздзеў (1934–2008), кругасветны падарожнік, мораплавацель ў адзіночку на яхтах у 1992, 1999–2003, 2008 гг. Другая кругасветкаа цягнулася з 17 мая 1999 по 9 жніўня 2003 г. на самаробнай яхце са шкловалакна даўжынёй 3,7 м.

17 мая 2000 года Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў дзяржаўны тэхнічны (з 2002 г. — Беларуска-Расійскі) ўніверсітэт.

17 мая 2019 года ў Асіповічах адкрылася вытворчасць цеплаізаляцыйных матэрыялаў з экструзійнага пенаполістырола на пляцоўцы ЗТАА “Дахавы завод “Тэхнаніколь”.

 

 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024