16 мая ў Каталіцкай Царкве — Успамін святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка. Св. Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі. Дзень пілігрымак у касцёл Св. Баболі ў Полацку.
16 мая – Дзень памяці ахвяраў вайны 1654-1667 гадоў. У выніку руска-польскай вайны, у параўнанні з 1648 г., насельніцтва краіны паменшыла ўдвая. Нараджэнне на Магілёўшчыне і Смаленшчыне партызанскага руху супраць захопнікаў – рух “шышэй”.
16 мая 1657 года ў беларускім Янаве Палескім (зараз Іванава) пасля працяглых катаванняў, зняцця скуры, казакі забілі каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю (1591-1657), “Апостала Палесся”, “Пінскага апостала”. Казакі палкоўніка Антона Здановіча вынішчылі гараджан-каталікоў і габрэяў. 16 траўня 2002 святы Андрэй Баболя абвешчаны патронам Польшчы. Ён таксама ёсць патронам Пінскай дыяцэзіі. У Полацку з 1997 г. працуе касцёл Св. Андрэя Баболі.
16 траўня 1674 годзе абраны каралём і вялікім князем ВКЛ Ян III Сабескі (1629-1696), удзельнічаў у войнах супраць Масковіі, казакоў Хмяльніцкага, шведаў у Паўночнай вайне 1655-1660, Асманскай імперыі, перамог турак і татар пад Хоцімам (1673), выратаваў Еўропу ад турак разбіўшы іх пад Венай (1683). Мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.
16 мая 1686 года — складанне “Вечнага міру” паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.
16 мая 1762 года ў Беларусі нарадзіўся Юзаф Копаць (1762–1827), удзельнік паўстання 1794 г., генерал, падарожнік, даследчык Камчаткі, мемуарыст, аўтар «Дзённіка падарожжа ўздоўж усёй Азіі па сушы да порта Ахоцк, акіянам праз Курыльскія астравы да Ніжнекамчацка…» (1817). Кніга, як навукова–этнаграфічная каштоўнасць, некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), перакладзена на французскую і рускую мовы.
16 мая 1889 года ўпершыню апублікавана паэма “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына (1834-1903) у газеце “Минскій листок”.
16 мая 1929 года ў ЗША адбылася першая цырымонія ўручэньня прэміі Амэрыканскае кінаакадэміі “О́скар” заснаваная ўраджэнцам Мінска Лазарам Маерам. Квіток на цырымонію каштаваў 5 даляраў, цягнулася яна 15 хвілін.
16 мая 1955 года нарадзілася беларуская і амерыканская гімнастка Вольга Корбут, Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Занесеная ў Міжнародную залю славы гімнастыкі.
16 мая 1985 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ “Аб узмацненні бараць з п’янствам і алкагалізмам”. Да гэтага, 7 мая 1985 г. былі прыняты падобныя Пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР.
16 мая 1986 года ў Гродна адкрыўся Дом-музэй Максіма Багдановіча.
16 мая 1995 года кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў, ураджэнец (1953) в. Клеявічы Касцюковіцкага раёна, зняў з даху Дому ўраду і разарваў на кавалкі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг – дзяржаўны ў 1991-1995 гг.
16 мая 1996 года ў Вільні усталявана памятная шыльда ураджэнцу Беларусі Пятру Сяргіевічу (1900-1984), жывапісцу, графіку.
16 мая 1999 года памёр Мікола Ганько (1923-1999), кіраўнік Згуртаваньня беларусаў Канады, адзін з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям-ахвярам чарнобыльскай катастрофы.
16 мая 2001 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада алімпійскім чэмпіёнам Святлане Баітавай (гімнастыка), Аляксандру Масяйкову (веславанне), Герою Савецкага Саюза Аляксандру Мініну, тульскаму пісьменніку, аўтару кнігі аб абароне Магілёва ў 1941 г. Мікалаю Дружыніну.
16 мая 2021 года памёр Яўген Анішчанка (1955-2021), беларускі гісторык, адзін з арганізатараў “Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў”, даследчык гісторыі падзелаў Рэчы Паспалітай, гісторыі БеларусіXVII-XIX стст.
фота: Wikimedia
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…