Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 15 мая

15 мая да канца году застаецца 230 дзён.

15 мая – Міжнародны Дзень сям’і (з 1993 года).

15 мая 1762 года ў Нясвіжы памёр найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў XVIII ст., адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат Міхал Казімір Радзівіл “Рыбанька” (1702-1762).

15 мая 1845 года ў Беларусі нарадзіўся Ян Чэрскі (1845-1892), беларускі геолаг і даследчык Сібіру, заснавальнік байкалазнаўства, удзельнік паўстання К. Каліноўскага, уладальнік трох Залатых медалёў Рускага геаграфічнага таварыства. У гонар яго названы: хрыбеты ва Усходняй Сібіры (1200 км), у Забайкаллі, пасёлак у Якуціі, пік, гара ў Забайкаллі і інш., а такжа вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, у беларускім Верхнядзвінску, краязнаўчы музэй на радзіме – у в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна, Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

15 мая 1878 года на наступны дзень пасля дня нараджэння памёр Эдвард Ян Ромэр (1806-1878), грамадзкі дзеяч, літаратар, перакладчык і мастак, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., двойчы прыгаварываўся да смерці, двойчы высылаўся ў ссылку.

15 мая 1882 года нарадзіўся Уладзіслаў Галубок (1882-1937), беларускі рэжысэр, драматург, адзін з заснавальнікаў сучаснага беларускага тэатра, першы Народны артыст БССР(1928). Рэпрэсаваны разам з трупай свайго тэатру. Некалькі разоў з вандроўным тэатрам выступаў у Магілёве.

15 мая 1888 года, пасля асвячэння 14 мая, адбылося адкрыццё будынку Магілёўскага губернскага тэатра, які будаваўся ў 1886-1888 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара П. Камбурава, інжэнера В. Міляноўскага. Да 1889 г. праходзіла ўнутраная аддзелка будынка. Адкрыццё тэатральнага сезона адбылася ў 1889 г. пастаноўкай камічнай п’есы “Сямейнае шчасце” трупы Дзяркача. Будынак рэканструіраваўся у 1992-2001 гг.

15 мая 1891 года Папа Рымскі Леў ХІІІ выдаў энцыкліку Rerum Novarum, чым паклаў пачатак хрысціянскай дэмакратыі.

15 мая 1905 года Янка Купала дэбютаваў у друку з вершам “Мужык”. У гонар Народнага паэта ў Магілёве названа вуліца (паміж вул. Крупскай і 30 год Перамогі).

15 мая 1911 года нарадзіўся Уладзімір Шыманец (1911-1977), беларускі грамадзкі дзеяч у Францыі, міністар фінансаў БНР.

15 мая 1916 года ў сям’і беларусаў нарадзілася першая ледзі Тайваня ў 1978-1988 гг. Цзян Фанлян (Фаіна Вахрава; 1916-2004). Па адных дадзеных нарадзілася ў Кацярынбургзе, па другіх – пад Оршай, а потым з бацькамі пераехала ў Кацярынбург.

15 мая 1921 года ў Войску Польскім ліквідаваны ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская Вайсковая Камісія.

15 мая 1924 года ў Бабруйску нарадзіўся Уладзімір Ярмак (1924-1943), Герой Савецкага Саюзу,19 ліпеня 1943 года пад Ленінградам зачыніў сваім целам амбразуру варожай агнявой кропкі.

15 мая 1932 года  ў СССР абвешчана “бязбожная пяцігодка” з мэтай да 1 мая 15 мая 1930 года нарадзіўся Генадзь Банкевіч (1930-2007),  сузаснавальнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, Сябра Сойму БНФ, Рады ТБМ.

15 мая 1935 года памёр Казімер Малевіч (1879-1935), мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму. Нарадзіўся  ў сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча, па некаторых дадзенах на Капыльшчыні, а не ў Кіеве.

15 мая 1936 года нарадзіўся Барыс Сачанка (1936-1995), беларускі пісьменнік, перакладнік і выдавец.

15 мая 1941 года нарадзіўся беларускі лексікограф Мікалай Абабурка, прафесар Магілёёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова.

15 мая 1950 года ў Тураве адкрыўся краязнаўчы музей (заснаваны 2 снежня 1949 г.).

15 мая 1954 года нарадзілася Наталля Чорнагалова, беларуская мастачка, працы якой знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Швецыі, Швейцарыі, Даніі, ЗША, ФРГ, Аўстраліі, Канады, Вялікабрытаніі, Ізраілю і інш.

15 мая 1971 года ў Лондане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Ф.Скарыны.

15 мая 1975 года нарадзіўся Алесь Міхалевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 г.

15 мая 1979 года ў Мінску адкрыўся Музей старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

15 мая 1988 года пачаўся вывад савецкіх войск з Аўганістану: першыя шэсць палкоў з паўночных правінцый адбылі ў СССР. У вайне 1979-1989 гг. удзельнічала 30 тыс. грамадзян з Беларусі, больш за 1,5 тыс. былі паранены, 718 – засталіся інвалідамі, 771 – загінуў, у т.л 4 жанчыны, 12 лічуцца бяз вестак знікшымі.

15 мая 1993 года ў Гомелі створаны Музей-лабараторыя Ф. Скарыны.

15 мая 1995 года нарадзілася Ксенія Сітнік, прадстаўніца ад Беларусі і пераможца на конкурсе песень на конкурсе “Дзіцячае Эўрабачанне-2005”.

15 мая 1997 года адбылося абранне А. Лукашэнкі старшынём Алімпійскага камітэту Беларусі (з 117 членаў галасаваў супраць толькі шахматны гросмайстар Віктар Купрэйчык).

15 мая 2022 года Украіна стала пераможцам “Еўрабачанне-2022”. Перамогу краіне прынесла група Kalush Orchestra.

 

 

Апошнія навіны

Бабруйскі маршрутчык пратараніў BMW на пешаходным пераходзе, чатырох чалавек шпіталізавалі

ДТЗ з удзелам запоўненай людзьмі маршруткі адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску надвячоркам 18 траўня. …

19 мая, 2024

Закладчыкам у Магілёве далі па 10, 11 гадоў узмоцненага рэжыму

Жыхары Пінска і Светлагорска былі затрыманыя ў Магілёве і асуджаныя Кастрычніцкім раённым судом.  38-гадовы пінчанін…

19 мая, 2024

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024