13 мая – Дзень Святога Якуба. На Якуба, казалі, грэе люба.
13 мая – Успамін Найсвяцейшай Марыі Панны з Фацімы.
13 мая 1622 года памёр Іван Мялешка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. У 1613 г. ініцыяваў стварэнне ўніяцкага Жыровіцкага манастыра на чале з І. Кунцэвічам, перадаў манастыру сваю частку Жыровічаў.
13 мая 1624 года нарадзіўся Аляксандр Сапега (1624-1671), рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, камандзір драгунскай харугвы (1666), у 1671 г. перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца і зараз.
13 мая 1797 года Слонім наведаў расійскі імператар Павел І, які потым паехаў праз Ліду ў Вільню.
13 мая 1840 года на Беларусі нарадзіўся Тытус Далеўскі (1840-1863), памочнік К. Каліноўскага. У 23 гады расстраляны расійцамі ў Вільні.
13 мая 1870 года нарадзіўся Аляксандр Турчыновіч (1870-1917), гісторык, краязнавец, педагог.
13 мая 1875 года нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі (1875-1944), польскі і расійскі мастак беларускага паходжання, аўтар 670 шэдэўраў мастацтва. Загінуў у гітлераўскім канцлагеры Прушкаў.
13 (1) мая 1879 года нарадзіўся Янка Серада (1879-1943), педагог, дзеяч нацыянальнага руху, старшыня прэзідыума Рады БНР.
13 мая 1894 года нарадзіўся Іван Ермачэнка (1894-1970), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, ад’ютант генерала П. Урангеля, прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі, консул на Балканах, сузаснавальнік Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камітэту.
13 мая 1895 года нарадзіўся Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895-1955), беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, вязень канцлагера Бярозы-Картускай, савецкі палітвязень.
13 мая 1905 года нарадзілася Стэфанія Станюта (1905-2000), Народная артыстка Беларусі, СССР.
13 мая 1921 года СНК РСФСР прыняў дэкрэт аб стварэнні сеткі дамоў адпачынку. Першымі ў БССР запрацавалі дамы адпачынку “Ждановічы”, “Чонкі” (1922), “Мінскі” (1923). З 1930 г. працаваў Дом адпачынку завода штучнага валакна ў Салтанаўцы.
13 мая 1921 года нарадзіўся Аркадзь Качан (1921-1982), дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі.
13 мая 1922 года нарадзіўся Леанід Кароль (1922-1998), грамадскі дзеяч у Вільні.
13мая 1933 года нарадзіўся Аляксандр Кішчанка (1933-1997), мастак, аўтар слыннага “Габелену стагоддзя”, на якім выяўленыя самыя значныя постаці сьвету і Беларусі. Кажуць, паспеў мастак уставіць туды і А. Лукашэнку.
13 мая 1940 года ўтворана Магілёўскае ўпраўленне лясной аховы і лясных насаджэнняў у складзе 7 лясгасаў і 44 лясніцтваў.
13 мая 1953 года ў Мінску нарадзілася Вольга Любіцава, украінскі географ, доктар геаграфічных навук, прафесар.
13 мая 1981 года на плошчы Св. Пятра ў Рыме турэцкі тэрарыст Мэхмэд Алі Агджа некалькі разоў стрэліў у Папу рымскага Яна Паўла ІІ.
13 мая 1986 года ў Мінску нарадзіўся Аляксандр Рыбак, нарвежскі скрыпач, спявак, кампазытар. Адзіны з беларусаў пераможца “Еўрабачання” (2009).
13 мая 1996 года пачала выдавацца газета “Педагог” Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова. З верасня 1997 – “Універсітэцкі веснік” МДУ імя А. Куляшова. Рэдактары газеты: Л. Шышакова (1996-2018), В. Караткевіч (2018-2019), С. Сомаў (з 2019).
13 мая 2000 года “Малады Фронт” правёў у гарадах Беларусі грамадскую акцыю “Горад наш!”.
фота: AP
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…