1 мая у Старажытным Рыме прыносілі ахвяры багіне Зямлі Мае, адбываліся маёўкі.
1 мая – Дзень салідарнасці працоўных. Дзець працы.
1 мая 381 года імпэратар Усходняй Рымскай імпэрыі Хвядос І Вялікі склікаў I Канстантынопальскі сабор, які фактычна завяршыў фармаванне дзяржаўнай хрысьціянскай царквы.
1 мая 1555 года нарадзілася княгіня Соф’я Слуцкая (1585-1612), беларуская святая і асветніца ВКЛ.
1 мая 1576 года адбыліся шлюб і ўрачыстая каранацыя дачкі Жыгімонта Старога Ганны Ягелонкі і князя Стэфана Баторыя.
1 (11) мая 1655 года пасля апошняга няўдалага штурму Магілёва скончылася блакада горада войскамі ВКЛ. Рускі гарнізон у аблозе Магілёва страціў каля 2000 забітымі, войскі ВКЛ каля 5000.
1 мая 1710 года напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расійскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор.
1 мая 1832 года расійскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт.
1 мая 1879 года нарадзіўся Ян Серада (1879-1943), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, педагог, першы Старшыня Рады БНР.
1 мая 1903 года ў Магілёве святкаванне Першамая адзначана палітычным страйкам, які арганізаваны мясцовым камітэтам Бунда.
1 мая 1918 года ў Амсціславе пачала друкавацца “Известия губисполкома Совета крестьянских и рабочих депутатов Могилевской губернии”.
1 мая 1926 года пачалося будаўніцтва чыгункі Рослаў-Крычаў-Магілёў-Асіповічы. Будавалася да да 1 кастрычніка 1932 года.
1 мая 1928 года ў Магілёве на пляцоўцы перад драматычным тэатрам адбылося адкрыццё помніка Ул. Ленину. Знесены пад час рэканструкцыі вул. Першамайскай у 1938 г. у межах плана пераноса сталіцы на берагі Дняпра.
1 мая 1929 года дэлегаты акружнога і гарадскога з’езда Саветаў, прадстаўнікамі выканкамаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных і савецкіх устаноў Магілёва заклалі на Цішоўскім пустыры падмурак першынца беларускай хіміі — фабрыкі штучнага валакна.
1 мая 1945 года каля 3 гадзін раніцы лейтэнант А. Бераст, сяржант М. Ягораў, малодшы сяржант М. Кантарыя усталявалі над рэйхстагам штурмавы сцяг 150-й стралковай дывізіі 79 корпуса 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта, які стаў пазней Сцягам Перамогі.
1 мая 1947 года на Магілёўскім лакамабільным заводе выраблены першы лакамабіль.
1 мая 1969 года заснаваны Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.
1 мая 1986 года ў Мінску, Магілёве, іншых гарадах Беларусі адбыліся першамайскія дэманстрацыі, нягледзячы на тое, што паветра было забруджана радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС.
1 мая 2004 года Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія ўвайшлі ў склад ЕС – самае вялікае пашырэнне за гісторыю ЕС.
1 мая 2022 года Антывялікдзень (Антыпасха, анты – “падобны”) заканчвае Светлую сядміцу і з’яўляецца “другім Вялікаднём”. Інакш дзень называюць Красная горка.
фота: novozybkov.ru
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…