У Фотаальбоме «Магілёў.media» новая старонка, прысвечаная беларускім ландышам. На Магілёўшчыне яго называюць – лантуш, лануш, дзе ні дзе праскокваюць ваўчыныя ягады. Прыродазнаўцы мянуюць расліну «ландыш майскі».
Чытач, які даслаў у «Магілёў.media» серыю фотаздымкаў з ландышамі напісаў, што вырашыў зрабіць тое, пабачыўшы колькі гэтых кветак прадаецца цяпер у людных месяцах абласнога цэнтру. Ён лічыць, што ландышы ў чырвонай кнізе і іх рваць забаронена.
«Будзем разбірацца», – сказаў сабе «Магілёў.media» і троху пакорпаўся ў даведніках.
Адразу паведамім: ландыш не ў Чырвонай кнізе, аднак, далучаны да першацветаў, веснавое знішчэнне якіх вядзе да пагрозы іхнага знікнення. Таму, варта абыходзіцца з раслінаю з асаблівай дбайнасцю.
Дадамо яшчэ колькі цікавостак пра ландыш.
– Ландыш майскі з латыні перакладаецца як Лінія далін. У Хрысціян лічыцца, што ландыш прарос праз слёзы багародзіцы ля ўкрыжаванага Ісуса. Рымляне верылі, што пялёсткі ландыша – гэта кропелькі духмянага поту багіні палявання Дзіяны. Яны ўпалі на зямлю, калі багіня ўцякала ад ахоўніка прыроды Фаўна.
А, яшчэ французы першую нядзелю мая, прысвячаюць ландышу. У яго гонар ладзяцца імпрэзы і розныя забаўкі.
– У беларусаў ландыш кветка не менш папулярная. Акрамя продажу, лантушу прысвячаюць творы, як напрыклад гэты зусім невялікі:
Паміж двух лістоў – драточак.
На драточку – сем званочкаў.
Пчолкі ў званочкі б’юць
І мядок дамоў нясуць.
І ў лісточках, і ў кветках
І атрута ёсць, і лекі.
Можа, некалі пасадзіш
Ты на клумбе белы ландыш
– Беларусам ландыш падабаецца за далікатны, але моцны пах. Непаўторны водар кветкам надае эфірны алей. Яго выкарыстоўваюць у парфумерыі. З лістоў ландыша робяць лекі ад хвароб сэрца. Самалячэнне настойкамі, мазямі з ландыша справа рызыкоўная.
– Будзе асцярожныя: ландыш кветка цалкам ядавітая. Знешне крохкая і пяшчотная расліна здольная бараніць сябе. Нават вада, у якой пастаяў букет з ёю, небяспечная. Асабліва шкодныя чырвоныя ягады ландыша. Значыць — не ямо.
Няхай увесну яны прарастуць кветкамі, а пенсіянеры з букетамі ўпрыгожаць вуліцы гораду. Мінакі набыўшы ландышаў зачаруюць спадарожніц і парадуюць прадаўцоў капейчынай да пенсіі.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…