Навіны

Дзяржаўны рытуальны цэнтр у Бабруйску шантажом прымушаў кліентаў набываць агароджы

Калі людзі адмаўляліся ставіць агароджу ад гарадскога манапаліста, ім пагражалі пахаваць цела блізкага чалавека на ўчастку з высокім узроўнем грунтовых вод.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвясціла, што дзяржаўны Бабруйскі цэнтр рытуальных паслуг нарэшце выканаў патрабаванне рэгулятара і з цяперашняга часу перастае прымушаць сваіх кліентаў набываць і ўсталёўваць абавязковую агароджу на могілках. Дагэтуль МАРГ ужо выносіў папярэджанне гарадскому манапалісту за тое, што рытуальная служба шантажом прымушала людзей аплачваць неабавязковыя паслугі.

Так, паведамляецца, што пры выдзяленні ўчасткаў для пахавання ў сектары агародж на могілках “Усходнія” цэнтр патрабаваў абавязкова набыць у яго агароджу і аплаціць працы па яе мантажы. Усё гэта павінна быць зроблена пасля заканчэння працэдуры пахавання. Калі чалавек, які звярнуўся, адмаўляўся, то спецыялісты арганізацыі прапаноўвалі яму месца для пахавання ў агульным шэрагу, папярэджваючы, што месца размешчана ў нізіне і пры копцы магілы на дне ямы будзе стаяць вада. 

Цяпер жа антыманапольнае ведамства на сваім афіцыйным сайце паведаміла, што бабруйскія рытуальшчыкі выканалі папярэджанне МАРГ. Купляць агароджу і аплачваць яе мантаж больш не трэба. Антыманапольнае расследаванне ў адрас прадпрыемства спынена – паведамляюць “Навіны Бабруйска”.

Фота з адкрытых крыніц

Апошнія навіны

В Кировске сын пожалел отцу стакан пива с похмелья

Кто один из них неправ? Результат в груди дыра. Хроники кировской глубинки. К приехавшему в…

28 чэрвеня, 2024

У Бабруйску знайшлі 13 шчанюкоў у мяшку, а іх маці – прывязанай да дрэва

Трынаццаць жывых шчанят знайшлі валанцёры ў Бабруйску. Усе яны былі змешчаныя ў будаўнічы пакет. Побач…

28 чэрвеня, 2024

Да ўдзелу ў летняй Алімпіядзе дапусцілі трох спартсменаў з Магілёўшчыны – вось каго

Міжнародны Алімпійскі камітэт пацвярдзіў, што да ўдзелу ў галоўных спаборнцітвах планеты, што пройдуць гэтым летам…

28 чэрвеня, 2024

Вось гэты магілёўскі пральны парашок забаранілі прадаваць

Беларускі Дзяржстандарт забракаваў прадукцыю магілёўскага вытворцы бытавой хіміі, прадпрыемства “Сэльвін-Про”. Пад забарону трапіў пральны парашок…

28 чэрвеня, 2024

В Могилеве награждали фальсификаторов выборов

В областном центре провели награждение участников электоральных кампаний, ответственных за подтасовку результатов выборов. «За многолетнюю…

28 чэрвеня, 2024

Случается вязнуть в грязи – в магазинах Осиповичского райпо некому работать

Торговые точки на селе в Осиповичском районе закрыты по несколько месяцев. Кадровая проблема остро стоит…

27 чэрвеня, 2024