Навіны

Дзень у гісторыі. Беларусы даведаліся пра Курапаты. У Чылі пачаў педагагічную і навуковую дзейнасць беларус Ігнацы Дамейка. Нарадзіўся паэт з фенаменальным мастацкім дарам Васіль Зуёнак

3 чэрвеня Сусветны дзень ровара.

Звыклы для нас цяперашніх транспартны сродак, але пакуль без педаляў, вынайшаў у 1817 годзе нямецкім прафесарам Карлам фон Дрэзам.

Блізкі да сучаснага выгляду сродак перасоўвання ўдасканаліў ў 1884 годзе англічанін Джон Кемп Старлі. І назваў яго ROVER – «Вандроўнік». Слова «ROVER» у дачыненні да веласіпеда прыжылося ў польскай, украінскай, беларускай мовах.

У Беларусі ровар з’явіўся ў Віцебску ў 1870-я гады. Першай спартовай роварнай арганізацыяй у Беларусі было Менскае таварыства аматараў спорту, заснаванае ў 1892 годзе.

У 1898 годзе ў нас адбыліся першыя спаборніцтвы на роварах.

У 2012 годзе ў 26 з 28 краінаў Еўрасаюзу продажы ровараў перавысілі продажы аўтамабіляў. У Беларусі цяпер каля 3 мільёны ровараў.

static.prsa.pl


3 чэрвеня 1757 года пайшоў з жыцця Ян Пашакоўскі (1684-1757).

Педагог, выдавец, гісторык, тэолаг, член ордэна езуітаў, доктар філасофіі, рэктар Слуцкага і Нясвіжскага калегіумаў, стваральнік і выдавец календароў.

Яна Пашакоўскага лічаць першым папулярызатарам гістарычнай навукі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У адрозненне ад каляндарнай традыцыі выключыў са сваіх выданняў астралогію, прагностыку і іншыя забабоны, а запоўніў звесткамі з гісторыі і культуры ВКЛ, чым жадаў заахвоціць моладзь да чытання гістарычных прац.

cf2.ppt-online.org


3 чэрвеня 1786 года нарадзіўся Канстанцін Тызэнгаўз (1786-1853). Усё жыццё ён марыў пра аднаўленне ВКЛ.

Прыродазнавец, арнітолаг, асветнік. Заснавальнік беларускай арніталогіі.

Распрацаваў сістэму класіфікацыі птушак, якой карыстаюцца сучасныя вучоныя.

У сваім маёнтку Паставы стварыў арніталагічны музей (у калекцыі 3000 птушак з усяго свету і значная колькасць птушыных яек), карцінную галерэю, бібліятэку.

Адкрыў гнездаванне ў Беларусі некаторых відаў птушак. Аўтар шэрагу навуковых прац, у тым ліку «Усеагульная арніталогія, ці апісанне птушак усіх частак свету», «Каталог птушак і млекакормячых ВКЛ і Каралеўства Польскага».

У 1812 г. Канстанцін узначаліў 19-ы пяхотны французскі полк, у 1813 году ўзнагароджаны Крыжам Ганаровага Легіёна.

 

wikimedia.org


3 чэрвеня 1838 года сваю педагагічную і навуковую дзейнасць у Чылі распачаў ураджэнец Беларусі Ігнацы Дамейка (1802-1889).

Паўстанец 1830-1831 гадоў, Нацыянальны герой Чылі, падарожнік, географ, геолаг, прыродазнавец, педагог, рэктар універсітэту ў Сант’яга, «Гранд-дэ-адукатар».

Памяць аб вучоным захоўваецца ў геаграфічных назовах:

  • горны масіў Анд – Кардыльера Дамейка, 415 км;
  • горад Дамейко ў штаце Атакама, больш за 10 тыс. жыхароў;
  • мястэчка Афісіна-Дамейка;
  • порт Пуэрта дэ Дамейка;
  • горная вяршыня – Тэра дэ Дамейка;
  • чыгуначная станцыя на поўначы Чылі;
  • радовішча салетры ў пустыні Атакама.

wikimedia.org


3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці».

З артыкулу  шырокім колам насельніцтва краіны ўпершыню стала вядома аб факце масавых расстрэлаў грамадзян супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы

Колькасць расстраляных НКУС у 1937-1941 гадах у Курапатах па розных ацэнках ад 30 да 102 і нават, да 220-250 тысяч.

З 1993 году Курапаты занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940 гадах.

media.imhoclub.com


3 чэрвеня 1935 года нарадзіўся Васіль Зуёнак.

Паэт, перакладчык з розных славянскіх моў, Лаўрэат прэміі ЛКСМБ, Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

Вершы Зуёнка перакладаліся на розныя мовы. Пра ягоную творчасць пісалі Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Пётра Панчанка, адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

lit-bel.org

 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024