Навіны

Дзень у гісторыі. Адбыўся настаўніцкі з’езд. Нарадзіўся Ўладзімер Някляеў. Міжнародны дзень знішчэння зброі

9 ліпеня – Міжнародны дзень знішчэння зброі.

Адзначаецца з 2001 году з ініцыятывы Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў.

Закліканы нагадаць аб небяспецы, якую залішняя, недастаткова абароненая і незаконная зброя ўяўляе для бяспекі насельніцтва.

Прынята Праграма дзеянняў у прадухіленні і выкараненні незаконнага гандлю стралковай зброяй і лёгкімі ўзбраеннямі ва ўсіх яе аспектах.

9 ліпеня 1883 года нарадзіўся Аляксандр Дубах (1883-1942).

Навуковец у галіне меліярацыі і гідралогіі, пачынальнік сучаснай гідралесамеліярацыі.

Працаваў ва ўпраўленні земляробства і дзяржаўнай маёмасці ў Магілёве, прафесарам Горацкай акадэміі, займаўся асушэннем лясных сельскагаспадарчых земляў.

Рэпрэсаваны ў 1930 і 1937 гадах.

9 ліпеня 1906 года адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд Мінскай губерні.

Праходзіў у вёсцы Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне Мінскай губерні, разагнаны паліцыяй.

На ім агучваліся думкі аб неабходнасці навучання дзяцей на беларускай мове, увядзенне бясплатнага навучання ў пачатковых школах. Прызнаваўся факт бяспраўнага становішча народнага настаўніка.

Удзельнікі былі арыштаваны і пазбаўлены права настаўнічаць, некаторыя, як К. Міцкевіч (Якуб Колас) адсядзелі ў турме, 13 настаўнікаў былі звольнены з працы, у тым ліку І. Фёдараў (Янка Маўр).


9 ліпеня 1946 года нарадзіўся Уладзімір Някляеў.

Паэт, празаік, эсэіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду!», кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах, палітычны зняволены. Намінант на Нобелеўскую прэмію.

Працаваў на кіроўных пасадах у афіцыйных выданнях, калі Беларуссю ўжо кіраваў Лукашэнка.

З 6 чэрвеня 1999 года жыў у Польшчы, публічна абвясціўшы аб разрыве з беларускімі ўладамі. Уладзімір Някляеў стаў першым дзеячам беларускай культуры, які з’ехаў з Беларусі па палітычных матывах.

Філосаф і культуролаг Валянцін Акудовіч лічыць, што Някляеў разбурыў стэрэатып, што найлепшыя вершы паэт піша ў маладосці, паколькі эмоцыі ў чалавека больш моцныя ў маладыя гады.

9 ліпеня 1955 года адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.

Працуе з 1 мая да канца верасня і на зімовых канікулах па пэўнаму раскладу.

Галоўная станцыя «Заслонава». Працуюць два цеплавоза і 12 вагонаў з сістэмай радыёвяшчання для правядзення музычнага суправаджэння і тэматычных экскурсіяў.

У публікацыі выкарыстаныя звесткі з рэсурсу «Вікепедыя» і іншых адкрытых у інтэрнэце крыніц


 

Апошнія навіны

Житель Черикова осужден за пересечение “несуществующей” границы

Несмотря на формальное отсутствие белорусско-российской границы, за ее нелегальное пересечение можно попасть в тюрьму. Это,…

17 красавіка, 2025

Сталі вядомыя даты сёлетняга “Рыцарскага фэсту”

У Мсціславе абвешчаны даты правядзення штогадовага фестывалю сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» – ён адбудзецца 2-3…

17 красавіка, 2025

Новый гендиректор появился у Могилёвского областного лесхоза – кто он?

Нового руководителя областного лесохозяйственного объединения Владимира Сиротина 17 апреля представили в Могилеве. В области формируется…

17 красавіка, 2025

Верагоднасць 99,7% – навукоўцы знайшлі прыкметы пазазямнога жыцця

Навукоўцы Кембрыджскага ўніверсітэта знайшлі “самыя важкія доказы” існавання жыцця на далёкай планеце за ўсю гісторыю…

17 красавіка, 2025

Лопасць вятрака сарвала стыхіяй пад Магілёвам, загарэўся лес

Моцны вецер, які абрынуўся ўчора на Магілёўшчыну, прывёў да пашкоджанняў у шэрагу раёнаў. У Магілёўскім…

17 красавіка, 2025

На Магілёўшчыне пачалі адключаць ацяпленне

У раёнах Магілёўскай вобласці пачалі адключаць ацяпленне ва ўсіх установах. Так, ацяпляльны сезон афіцыйна завяршыўся…

17 красавіка, 2025