28 мая – Дзень пагранічніка Беларусі.
Афіцыйна свята беларускіх пагранічнікаў звязанае з савецкай гісторыяй. У 1918 годзе ў гэты дзень старшыня Савету народных камісараў Уладзімер Ульянаў-Ленін падпісаў дэкрэт аб стварэнні пагранічнай службы савецкай Расіі. Тады яшчэ не існавала СССР. Гэтае палітычнае ўтварэнне з’явіцца ў 1922 годзе. Толькі ў лістападзе 1926-га заходняя пагранічная акруга пераназваная ў Беларускую.
Беларускія памежнікі ахоўваюць больш за 3,5 тысячы кіламетраў мяжы Беларусі. Самая вялікая яе працягласць з Расіяй – 1283 кіламетры. Найменшая з Латвіяй – 172,912 кіламетры.
Памежныя войскі ўключаюць Брэсцкую, Смаргонскую, Гродзенскую, Гомельскую групы, а таксама Лідскі, Пінскі, Полацкі, Мазырскі атрады ды іншыя адзінкі. Кадры рыхтуе Інстытут памежнай службы.
28 мая 2022 года дзень Полацку.
Афіцыйна датай заснавання лічыцца 862 год. Дзень гароду адзначаецца ў апошнюю суботу мая.
Упершыню горад згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 862–865 гадах.
Разам з тым згодна з ісландскімі сагамі, Полацк заснаваны да 1 ст. нашай эры. У ХІ ст. ён займаў 180 га.
Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці, адукацыі, культуры. Знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Радзіма Еўфрасінні Полацкай, першадрукара Францыска Скарыны, больш за 300 значных дзеячаў культуры, навукі, вайскоўцаў.
Галоўныя помнікі архітэктуры: Сафійскі сабор (ХІ-ХVІІ стагоддзя), Багаяўленская царква, будынак Брацкай школы, будынкі езуіцкага калегіума, магістрату, дамы губернатара, віцэ-губернатара, кляштар францысканцаў, лютэранская кірха, комплекс будынкаў жаночага манастыра (1128 года), у тым ліку Спаса-Праабражэнская царква, 1161 году.
Аформлены заяўкі аб унясенні ў Спіс помнікаў культурнай спадчыны ЮНЕСКА Сафійскага сабора і Спаса-Праабражэнскай царквы. У Полацку ўшанаваная помнікам літара «Ў».
3pulse.com
28 мая 1863 года ў баі з расійскімі войскамі ля вёскі Ўладыкі загінуў Вінцэнт Козел (1837-1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Вялейшчыне і Маладзечаншчыне.
Нарадзіўся ў 1838 годзе ў маёнтку Вялікі Сэрвач Вялейскага павету. Штабс-капітана расійскага войска. Быўшы ў адстаўцы ў 1861 годзе стварае рэвалюцыйную арганізацыю ў Вялейскім павеце. У студзені 1863 годзе прызначаны ваенным кіраўніком Вялейскага павету, шырока прапагандаваў сярод насельніцтва праграмныя дакументы паўстання, якое ў беларускай гістарыяграфіі падаецца як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Курган і першы крыж на месцы пахавання былі ўсталяваны ў час міжваеннай Польшчы, у 1933 року. Магіла паўстанцаў каля Ўладык захавалася.
sun9-5.userapi.com
28 мая 1836 года нарадзіўся Ян Карловіч (1836-1903), лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца. Сабраў і апублікаваў некалькі соцень беларускіх паданняў, казак, песень. Сябра М. Федароўскага – аўтара шматтомнай працы «Люд беларускі», Фрарціўка Багушэвіча.
wikimedia.org
28 мая 1881 года нарадзіўся Іван Луцкевіч (1881-1919), пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, беларускі археолаг, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятар выдання беларускіх газет «Наша доля», «Наша Ніва», стварэння выдавецкай суполкі «Наша хата» і інш., адкрыцця ў Вільні першай беларускай гімназіі, абвяшчэння БНР.
Іван Луцкевіч – змагар за незалежную Беларусь. Быў адным з першых, хто зразумеў неабходнасць дзяржаўнай незалежнасці краіны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выступаў за аднаўленне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднання рэлігійнага і грамадска-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе.
Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні, зрабіў вялікі ўклад дзеля адкрыцця Віленскай беларускай гімназіі. Сабраў багаты збор старажытнасцяў, якія сталі асновай збору Беларускага музею ў Вільні. Брат беларускага дзеяча Антона Луцкевіча.
28 мая 1960 года нарадзіўся Алесь Аркуш, беларускі паэт, эсэіст, выдавец, сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.
Алесь Аркуш – аўтар каля 10 зборнікаў паэзіі, 3-х зборнікаў эсэістыкі, шэрагу раманаў, тэксту гімна Полацку і песень рок-гуртоў «Мясцовы час», «RIMA».
28 мая 2018 года памёр Арсень Ліс (1934-2018), беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар, доктар філалагічных навук, член Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Арсень Ліс адзін з удзельнікаў 6-томнай працы «Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка», 4-томніка «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст»., аўтар прац пра Б. Тарашкевіча, Я. Драздовіча, А. Смоліча і іншых беларускіх дзеячаў, аўтар і суаўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў пра творчасць Р.Шырмы, М. Гарэцкага, М. Доўнар-Запольскага і шматлікіх іншых.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…