1520 год. Нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст.
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі апошні з роду Ягелонаў (Ягайла – заснавальнік дынастыі Вялікага княства Літоўскага).
Жыгімонт Аўгуст лічыцца рэфарматарам. Зацвердзіў Статут Вялікага княства Літоўскага. На яго валадаранне прыйшоўся росквіт Адраджэння ў дзяржаве.
Нягледзячы на міралюбную палітыку, давялося ваяваць з маскоўскім князям Іванам IV Жахлівым, што прымусіла Вялікае княства Літоўскае да заключэння Люблінскай уніі.
1937 год. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў у мінскай турме-«амерыканцы» спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, якія не прайшлі цэнзуру.
29 кастрычніка 1937 года за адну ноч былі расстраляныя 22 беларускія пісьменнікі. Да асабовых спраў кожнага з расстраляных літаратараў была далучана даведка аб тым, што рэчавыя доказы іх віны – лісты, рукапісы, фотаздымкі – былі знішчаныя 1 жніўня 1937 года.
Даведку склалі на падставе акту аб знішчэнні, падпісанага супрацоўнікамі НКУС Абрамчыкам, Гарбацэвічам і намеснікам начальніка ўнутранай турмы НКУС Сакаловым.
Паводле актаў вядома, што сярод спаленых рукапісаў былі гістарычная драма «Рагнеда» і працяг рамана «Крывічы» Міхася Зарэцкага, творы Сымона Баранавых, Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Уладзіслава Галубка, Цішкі Гартнага, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота, сотні лістоў, дзённікі і шмат чаго іншага.
1923 год. Нарадзіўся Мікола Грынчык.
Літаратуразнавец, крытык, гісторык беларускай літаратуры.
Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 году.
Аўтар мноства манаграфіяў. Сярод якіх «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання». Ён таксама адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» «Истории белорусской дооктябрьской литературы» .
1923 год. Нарадзіўся Шыман Перэс.
Прэзідэнт Ізраілю, нобелеўскі лаўрэат
Мястэчка Вішнева, дзе ён нарадзіўся, знаходзіцца цяпер у Валожынскім раёне. Двойчы наведваў Беларусь – у жніўні 1992 і ў студзені 1998 гадоў. Адведваў Вішнева.
Улетку 2013 году яму было перададзенае памятнае пасведчанне аб нараджэнні ў Беларусі. У Вішневе ўсталяваная памятная шыльда.
1964 год. Нарадзілася Наталля Шыколенка.
Лёгкаатлетка. Чэмпіёнка свету, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у кіданні капʼя.
У 1995 годзе прызнавалася ў Беларусі найлепшай спартоўкай года.
У публікацыі выкарыстаныя звесткі з рэсурсу «Вікіпедыя» і іншых адкрытых у інтэрнэце крыніц
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…