Школьныя павары пастараліся, каб зрабіць шэраг страў звязаных з народнай кухняй. На сняданак яны прыгаваталі бутэрброд “Купалле”, на абед – крупеню, салат «Агеньчык», дранікі, калбаскі па-магілёўску, а на полудзень – бабку, узвар з сухафруктаў, кісель з яблык.
Гэтая падзея адбылася ў сценах чавускай сярэдняй школы №1. У холе першага паверха школьнага будынку была зладжана сустрэча-прэзентацыя «Прывiтанне – запрашэнне» для навучэнцаў у стылі беларускіх традыцый, з музычным суправаджэннем у стылізаваных народных касцюмах. Падчас мерапрыемства была асветніцкая частка, дзе ўсіх прысутных пазнаёмілі з асаблівасцямі беларускай кухні, з спосабамі апрацоўкі і прыгатавання прадуктаў і страў рознага кшталту.
Акрамя музычна-забаўляльнай і асветніцкай часткі ў Дзень беларускай кухні навучэнцам раздавалі анкеты “Мая любімая беларуская страва”. Між іншым частымі адказамі чавускіх школьнікаў былі бабка, дранікі, бліны і калдуны. Заканчэнне гастранамічнага свята ў сценах установы адукацыі адзначылася правядзеннем інтэрв’ю «Беларуская кухня для мяне…» для навучэнцаў старэйшых класаў і маніторынгам «Пустая талерка» сярод школьнікаў малодшых класаў.
Натуральна, што падобныя мерапрыемствы вельмі важныя, асабліва ў школах, каб нагадаць навучэнцам пра іх карані, асабліва на фоне заціскання і згортвання ўсяго нацыянальнага афіцыйнай уладай у Беларусі.
Фота: mogilevnews.by
Упершыню дакументальна пацверджана, хто вёў справу супраць аднаго з самых таленавітых беларускіх паэтаў – Міхася…
Заместитель председателя дрибинского райисполкома, хоть и с небольшим опозданием, объяснила почему в местных магазинах не…
Рыхтаваць пчаляроў пачнуць на базе Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі з бягучага года. У Міжнародны дзень пчол,…
В Черикове появится экологичный деревянный дом. Это новый тренд в домостроении Могилевской области, который поддерживают…
У шклоўскай калоніі №17 памёр яшчэ адзін палітзняволены – Валянцін Штэрмер. “Наша Ніва” са спасылкай…
В Могилеве местный житель одолжил у знакомых 82 тыс. рублей на якобы реализацию своих бизнес-задумок.…